24 красавiка 2024, Серада, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на даху стадыёна «Дынама» разбілі намётавы гарадок

3
У Менску на даху стадыёна «Дынама» разбілі намётавы гарадок

На стадыёне ідзе рэканструкцыя.

Рэканструкцыя стадыёна «Дынама» ідзе поўным ходам: будаўнікі з усіх сіл імкнуцца паспець здаць яго ў тэрмін - да пачатку Еўрапейскіх гульняў - 2019, піша onliner.by. Нядаўна на яго даху з'явіліся даволі нечаканыя для абывацеляў аб'екты - намёты.

Як патлумачылі ў «Мінскбудзе», нічога звышардынарнага не адбылося: намёты ўсталяваныя ў сувязі з правядзеннем малярных прац.

- Цяпер на аб'екце вядзецца афарбоўка металаканструкцый, у сувязі з чым на даху ўсталяваныя так званыя цеплякі. Яны служаць абаронай ад ападкаў і наледзі падчас правядзення малярных прац. Яны і раней там стаялі, але паколькі іх было нашмат менш, мінакі іх не заўважалі. Цяпер жа ў сувязі з умовамі надвор'я і тым, што тэрміны трохі падціскаюць, мы павялічылі аб'ёмы работ і намёты сталі прыкметнымі здалёку, - патлумачыў начальнік управы будаўніцтва ДВА «Мінскбуд» Васіль Голуб.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках