19 красавiка 2024, Пятніца, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа разгрому расейскіх наймітаў у Сірыі

З'явілася відэа разгрому расейскіх наймітаў у Сірыі

«FoxNews» паказаў сюжэт пра ўдар амерыканскіх ВПС па нападніках.

Амерыканскі тэлеканал «FoxNews» апублікаваў сюжэт аб ударах ВПС ЗША па прыхільніках рэжыму Башара Асада і расейскіх наймітах ЧВК «Вагнер» у Сірыі, у выніку якога было знішчана больш за 100 чалавек.

Адпаведны відэаролік апублікаваны на YouTube.

Паведамляецца, што прычынай інцыдэнту стала атака атрада сіл расейскіх наймітаў і прыхільнікаў рэжыму Асада ў колькасці блізу 500 байцоў на аванпосты ЗША ва ўсходняй Сірыі.

Аванпосты знаходзіцца ў пяці мілях ад ракі Еўфрат, блізу дэмаркацыйнай лініі, якая падзяляе войскі, падтрымоўваныя ЗША, і сілы рэжыму прэзідэнта Асада, якія падтрымлівае Расея.

Адзначаецца, што баевікі адкрылі агонь з мінамётаў, танкаў і артылерыі. Калі набоі пачалі выбухаць у небяспечнай блізкасці ад пазіцый амерыканскіх сіл спецаперацый, тыя запрасілі масіраваны ўдар з паветра.

Амерыканскія войскі нанеслі па нападніках разбуральны ўдар з дапамогай лятаючай артбатарэі непасрэднай падтрымкі Lockheed AC-130, знішчальнікаў F-15, F-22, ударных верталётаў «Апачы» і артылерыі марской пяхоты наземнага базавання. Паводле інфармацыі СМІ, было знішчана больш за сотню наймітаў. Пры гэтым ніхто з амерыканскіх вайскоўцаў не быў нават паранены.

Паводле некаторых звестак, колькасць забітых у Сірыі байцоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» у зоне ўдараў, нанесеных ЗША, дасягнула 215 чалавек.

У сваю чаргу міністр абароны ЗША генерал Джэймс Мэціс у каментары пра разгром наймітаў ЧВК «Вагнер» амерыканцамі заявіў, што Крэмль адмаўляў прысутнасць сваіх войскаў у рэгіёне.

Раней кадры меркаванага знішчэння расейскіх наймітаў у Сірыі на сваёй старонцы ў Facebook апублікаваў блогер Анатоль Несміян (Эль Мюрыд).

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках