21 лiстапада 2018, Серада, 22:21
Падтрымайце сайт «Хартыя-97»
Рубрыкі

Стала вядома, якім будзе надвор'е на тыдні

Чакаецца снег і невялікія маразы.

На гэтым тыдні захаваецца зімовы характар надвор'я са снегам і невялікімі маразамі. У першай палове тыдня варункі надвор'я будзе вызначаць вільготная паветраная маса, якая паступае па перыферыі ад шырокага антыцыклону над Расеяй. Пра гэта tut.by распавяла намесніца начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.

13 лютага, у аўторак, чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, у асобных раёнах краіны не абыдзецца без невялікага снегу. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных адцінках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы панізіцца да -2...8°С, на ўсходзе краіны пры прасвятленнях паветра ахалодзіцца да -9...12°С; максімальная тэмпература ўдзень у асноўным складзе -1...7°С, толькі на захадзе краіны 0...+1°С.

У сераду, 14 лютага, у асобных раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Тэмпература паветра мінімальная ўначы панізіцца да -4...10°С, пры прасвятленнях месцамі паветра панізіцца да -11...12°С, максімальная тэмпература ўдзень -1...7°С.

15 лютага, у аўторак, атмасферны фронт выкліча ўначы ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі нашай краіны кароткачасовы снег. На асобных адцінках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -4...10°С, пры прасвятленнях месцамі яна панізіцца да -11...12°С, максімальная тэмпература ўдзень складзе 0...-6°С.

16 лютага, у пятніцу, атмасферны фронт і больш цёплая паветраная маса, якая паступае з Заходняй Еўропы, абумовіць на большай частцы тэрыторыі нашай краіны кароткачасовы снег, мокры снег. Месцамі чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе -2...8°С, максімальная тэмпература ўдзень будзе знаходзіцца ў межах -3...+2°С.