18 красавiка 2024, Чацвер, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы аднавілі аблічча Неферціці

9
Навукоўцы аднавілі аблічча Неферціці

Гэта стала магчымае з дапамогай 3D-сканавання.

Мумія была знойдзеная ў даліне Каралёў у канцы ХІХ стагоддзя і пазней была ідэнтыфікаваная як маці фараона Тутанхамона, паведамляе zn.ua.

Могільнік, які атрымаў кодавы назоў KV35, быў знойдзены ў 1898 годзе археолагам Віктарам Ларэ. У могільніку была знойдзеная вялікая колькасць мумій, адной з якіх была "Маладая лэдзі". Доўгі час меркавалі, што мумія належыць юнаку з-за паголенай галавы.

У 2003 годзе даследчыкі правялі аналіз ДНК і ўстанавілі, што напраўду "Маладая лэдзі" з'яўляецца дачкой спачылай царыцы Ціі і Аменхатэпа III, жонкай і сястрой Эхнатона і маці Тутанхамона.

Цяпер жа даследнікі стварылі трохмерную мадэль чэрапа муміі. Затым на аснове трохмернай мадэлі і метадаў судовай медыцыны палеамастачка Элізабэт Дэйніс, у мінулым вядомая, дзякуючы рэканструкцыі знешнасці Тутанхамона, узнавіла аблічча старажытнай муміі.

Атрыманы твар падобны з бюстам Неферціці, таму навукоўцы мяркуюць, што напраўду "Юная лэдзі" можа выявіцца легендарнай прыгажуняй. "Гэты неймаверны твар адказвае старажытным паданням аб Неферціці. Гэта неймаверна. Калі прыняць да ўвагі папярэднія генетычныя звесткі, мы атрымалі довады таго, што мумія "Маладой лэдзі" сапраўды належала Неферціці", - заявіў Эйдан Додсан з Універсітэта Брысталя, які праводзіў вывучэнне парэшткаў муміі.

Разам з тым, больш раннія даследаванні зняпраўджваюць гэты пункт гледжання і іншыя навукоўцы аспрэчваюць такія высновы. "У аніводным тэксце Неферціці не згадваецца як дачка царскай асобы. Калі б яна сапраўды была дачкой Аменхатэпа і Ціі, звесткі пра гэта дакладна захаваліся б. У аніводным з сотняў тэкстаў не згадваюцца бацькі Неферціці", - заявіў Рэйманд Джонсан з Універсітэта Чыкага.

Раней паведамлялася, што міністр у справах старажытнасцяў Егіпта даў папярэдні дазвол на выкарыстанне радара для даследаванняў у даліне Каралёў для таго, каб праверыць тэорыю, паводле якой грабніца Неферціці знаходзіцца ў магільным склепе фараона Тутанхамона.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках