23 красавiка 2024, aўторак, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыса Кіта пахаваюць 15 лютага ў Вісбадэне

Барыса Кіта пахаваюць 15 лютага ў Вісбадэне
Барыс Кіт

На гэтых могілках вялікі беларус блізу 30 гадоў таму выкупіў месца.

Беларускага асветніка, амерыканскага навукоўца Барыса Кіта пахаваюць у чацвер 15 лютага ў нямецкім горадзе Вісбадэне на праваслаўных могілках царквы Святой Лізаветы, паведамляе «Радыё Свабода».

Пачатак адпявання а 13 гадзіне.

На гэтых могілках Барыс Кіт блізу 30 гадоў таму выкупіў месца. Паколькі святары ў гэтай царкве памяняліся, то знайсці дакументы на месца заняло шмат часу.

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям'і беларуса. Пасля рэвалюцыі з'ехаў на радзіму бацькі ў вёску Агароднікі Карэліцкага раёна, скончыў Наваградскую беларускую гімназію, Віленскі ўніверсітэт. Па адукацыі быў настаўнікам, былы дырэктар Віленскай і Навагрудскай гімназій. Пасля вайны эміграваў у ЗША.

Барыс Кіт - амерыканскі навуковец, які зрабіў значны ўнёсак у сусветную астранаўтыку.

Працаваў у розных кампаніях, удзельнічаў у амерыканскіх праектах падрыхтоўкі да палётаў у космас, даследаваў касмічныя праграмы СССР.

Прафесар, доктар філасофіі ў галіне матэматыкі, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, шмат якіх іншых міжнародных і нацыянальных акадэмій і аб'яднанняў.

З'яўляецца суаўтарам падручніка аб ракетным паліве Rocket Propellant Handbook (1960, у суаўтарстве), якім дагэтуль карыстаюцца ў амерыканскіх універсітэтах.

Барыс Кіт пайшоў з жыцця 1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках