23 красавiка 2024, aўторак, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дварковіч аб адключэнні РФ ад SWIFT: Гэта было б вар'яцкім учынкам

12
Дварковіч аб адключэнні РФ ад SWIFT: Гэта было б вар'яцкім учынкам

Расейскі віцэ-прэм'ер расказаў пра наступствы пасля магчымага адключэння РФ ад SWIFT.

Праца расейскіх банкаў будзе абцяжараная пасля магчымага адключэння ад сістэмы SWIFT, аднак фінансавыя інстытуты і кампаніі Расеі гатовыя да гэтага. Пра гэта віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч распавёў на цырымоніі адкрыцця сёмай сесіі «Міжнародная мадэль ААН», паведамляе ТАСС.

З ягоных слоў, у выпадку адключэння ад SWIFT расейскім банкам давядзецца ўжываць састарэлыя тэхналогіі. «Любую праблему сустрэнем годна», - сказаў Дварковіч. Магчымае адключэнне расейскіх фінансавых арганізацый ад SWIFT віцэ-прэм'ер назваў «вар'яцкім учынкам з боку нашых партнёраў». «Відавочна, што і ім - я маю на ўвазе не канкрэтным асобам, якія прымаюць такую пастанову, а кампаніям, якія працуюць у ЗША і Еўропе, - гэта таксама прынясе шкоду. Гэта тычыцца не толькі адключэння ад SWIFT», - падкрэсліў віцэ-прэм'ер РФ.

У канцы студзеня Дварковіч, каментуючы новыя магчымыя санкцыі з боку ЗША, выказаў надзею, што Расею не адключаць ад SWIFT. Віцэ-прэм'ер РФ паведаміў, што такі крок будзе ўспрымацца як «агрэсія», на якую ў Расеі ёсць «некаторыя магчымыя крокі ў адказ». Магчымае адключэнне Расеі ад SWIFT абмяркоўваецца з 2014 года, пасля ўвядзення першых антырасейскіх санкцый. Да міжбанкаўскай сістэмы SWIFT падлучаныя больш за 11 тысяч фінансавых арганізацый у 200 краінах свету.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках