20 красавiка 2024, Субота, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты выпусцілі плакаты, прысвечаныя абароне Курапатаў

Актывісты выпусцілі плакаты, прысвечаныя абароне Курапатаў

Плакаты заклікаюць памятаць паэтаў-патрыётаў.

Грамадскія актывісты вырабілі плакаты прысвечаныя "Ночы расстраляных паэтаў". Плакаты перададуць уласнікам пляцовак, якія пагодзяцца змясціць іх у публічнай прасторы для пашырэння памяці пра сталінскія рэпрэсіі, паведамляе "Радыё Рацыя".

20 лютага 2017 паўстаў лагер абароны Курапатаў - пратэстны лагер на пляцоўцы насупраць дома №49 на вуліцы Мірашнічэнкі ў Менску. Актывісты дамагаліся спынення будаўніцтва офіснага цэнтра на спрэчнай тэрыторыі, якая ў пэўны час знаходзілася ў ахоўнай зоне ўрочышча ў Курапатах. Барацьба была паспяховай, і праз два тыдні будоўлю спынілі, а лагер быў згорнуты.

Да гадавіны пратэсту актывісты выпусцілі плакаты прысвечаныя "Ночы расстраляных паэтаў". Гэтую дату ўважаюць за сімвал сталінскіх рэпрэсій, ад якіх пацярпелі дзясяткі тысяч жыхароў Беларусі. Грошы на выданне былі сабраныя пад час дзейнасці лагера.

"На плакаце ў вертыкальным размяшчэнні імёны 132 расстраляных у ноч 29 кастрычніка, 1937, што стварае форму гукавой хвалі і Лінію сэрцабіцця, якую рассякае куля. След ад кулі павялічваецца, сціраючы літары ў імёнах, і чым далей, тым складаней прачытаць. Сцірае імёны, а з імі і памяць пра падзею. Плакат створаны, каб памятаць", - распавядае аўтар ідэі, менскі дызайнер Аляксандр Чабатароў.

Усяго было выпушчана 100 плакатаў, на кожным паказаны яго парадкавы нумар. Для распаўсюджвання інфармацыі аб сталінскіх рэпрэсіях актывісты стварылі адмысловае відэа, што ілюструе падзеі ночы 29 кастрычніка 1937 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках