29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі раскрылі чарговую фінансавую піраміду

5
У Беларусі раскрылі чарговую фінансавую піраміду

Пацярпелі больш за 900 чалавек.

У Беларусі раскрылі чарговую фінансавую піраміду. Так, 22-гадовы жыхар Мазыра цягам 14 месяцаў на падставе атрымання гарантаванага даходу ад інвестпраекта незаконна завалодаў сумай больш за 760 тысяч рублёў, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта. Пацярпелі больш за 900 чалавек, піша tut.by.

Следчыя выявілі, што жыхар Мазыра незаконна прыцягваў грошы з лютага 2015 года да красавіка 2016 года. Ён абяцаў гарантаваны даход за ўдзел у якасці ўкладчыка інвестпраекта New Assets Union.

- Фактычна, маладзёнам была распрацаваная схема класічнай фінансавай піраміды, якая, працуючы пад выглядам прыцягнення інвестыцый, у рэчаіснасці не выконвае ніякай гаспадарчай дзейнасці, а адсоткі інвестарам выплачваліся за кошт прыцягнення грошай наступных удзельнікаў, - адзначаюць у прэс-службе Следчага камітэта.

Мужчына распрацаваў і выкарыстоўваў сістэму ўзнагароджання ўдзельнікаў праекта за прыцягненне новых ўкладчыкаў. Да прыкладу, у адным з ролікаў кампаніі паведамлялася, што за 100 прыцягнутых людзей выдаецца мабільны тэлефон iPhone, за 500 чалавек - ноўтбук MacBook, а за тысячу новых кліентаў удзельнік атрымлівае 10 000 даляраў.

- Для прыцягнення большай колькасці інвестараў маладзён распаўсюджваў загадзя фальшывыя звесткі аб атрыманні праектам даходу ад удзелу ў бінарных апцыёнах і букмекерскіх біржах, а таксама аптовага продажу тавараў з Кітаю і здачы ў арэнду нерухомасці, - адзначаюць у СК.

Жыхар Мазыра ладзіў сустрэчы, гутаркі і семінары ў Менску, Магілёве і Горадні. Да прыкладу, у сталіцы быў арандаваны офіс на праспекце Пераможцаў, сустрэчы таксама праходзілі ў кавярнях.

- Паводле ягоных слоў, даход ад такога ўкладання грашовых сродкаў мог дасягаць ад 100 да 300% за месяц, што значна перасягае адсоткі на дэпазітах, устаноўленыя банкамі Беларусі. На інтэрнэт-рэсурсах была прадугледжаная рэгістрацыя і створаны асабістыя кабінеты інвестараў, дзе адлюстроўваліся сумы перададзеных грашовых сродкаў і ілюзорных, налічаных адсоткаў, - распавядаюць у СК. - укладзеныя дамовы ад імя кампаніі New Assets Union L.P. (зарэгістраванай у лістападзе 2015 года на тэрыторыі Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі) аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, семінары праводзіліся ў канферэнц-залах вядомых гатэляў, а грошы інвестараў пералічваліся на разліковыя рахункі, адкрытыя ў банках Беларусі і Латвіі на сябе і іншых павераных асоб, якія не былі зацягнутыя ў злачынную схему.

Мужчына цяпер знаходзіцца пад вартай. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках