23 красавiка 2024, aўторак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чырвонаму касцёлу ў Менску патрэбная дапамога для адліўкі трох званоў

14
Чырвонаму касцёлу ў Менску патрэбная дапамога для адліўкі трох званоў
УЛАДЗІСЛАЎ ЗАВАЛЬНЮК
ФОТА: БЕЛТА

Настаяцель Чырвонага касцёла заклаў сваю кватэру, каб замовіць званы.

Настаяцель касцёла Cвятых Сымона і Алены ксёндз Уладзіслаў Завальнюк заклаў сваю кватэру, каб замовіць тры званы для касцёла.

Як піша citydog.by, пра гэта ў мінулую нядзелю сам клірык распавёў парафіянам пасля імшы. Са слоў ксяндза Завальнюка, тры званы будуць каштаваць €70 000. Частку сумы ўжо ахвяравалі людзі, засталося сабраць €50 000.

- Калі не збярэм гэтых грошай самі, то я прадам сваю кватэру і буду жыць у парафіяльным доме, - распавёў ксёндз Уладзіслаў.

На днях клірык збіраецца зрабіць заказ і адліць званы ў фірме RDUCH у Польшчы. У Чырвоным касцёле павінны з'явіцца тры музычныя інструменты:

- звон Св. Міхала Арханёла вагай 1 200 кг і танальнасцю E1 (mi) - €35 000

- звон Слугі Божага Эдварда Вайніловіча вагой 700 кг і танальнасцю G1 (do) - €20 500

- звон Святога Сымона вагой 500 кг і танальнасцю A1 (la) - €14 500

Для тых, хто хоча зрабіць ахвяраванне, адкрылі рахункі для пералічэння грошай - іх рэквізіты можна знайсці вось тут.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках