20 красавiка 2024, Субота, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўднёвай Карэі дарадчыцу экс-прэзідэнта пасадзілі на 20 гадоў

4
У Паўднёвай Карэі дарадчыцу экс-прэзідэнта пасадзілі на 20 гадоў

Яна таксама павінна выплаціць штраф сумай $16 мільёнаў.

У Паўднёвай Карэі суд прыгаварыў да 20 гадоў пазбаўлення волі блізкую сяброўку экс-прэзідэнта краіны Цой Сун Сіль паводле абвінавачвання ў карупцыі і ўмяшанні ў палітычныя справы краіны, паведамляе zn.ua са спасылкай на агенцтва Yonhap.

Паводле звестак агенцтва, абвінавачаная таксама павінна будзе выплаціць штраф сумай 18 мільярдаў паўднёвакарэйскіх вонаў (блізу 16 мільёнаў даляраў).

Карупцыйны скандал у Паўднёвай Карэі разгарэўся ў кастрычніку 2016 года, калі ў прэсе з'явіліся паведамленні аб атрыманні буйнымі паўднёвакарэйскімі карпарацыямі, у тым ліку Samsung, падтрымкі ўрада ў абмен на выдачу значных сум грошай у фонды, створаныя Цой Сун Сіль - сяброўкай экс-прэзідэнта краіны Пак Кын Хе.

Не займаючы дзяржаўных пасад, яна нібыта ўмешвалася ў справы прэзідэнцкай адміністрацыі і атрымлівала выгаду, выкарыстоўваючы высокія сувязі. Абвінавачанні ў гэтай справе агулам выставілі супраць 30 чалавек, у тым ліку фактычнага кіраўніка карпарацыі Samsung Лі Чжэ Ена.

Апеляцыйны суд Паўднёвай Карэі нядаўна вызваліў яго з турмы. Суд вынес яму ўмоўны прысуд, зняўшы большую частку абвінавачванняў у хабарніцтве і карупцыі, якія летась прывялі да імпічменту былога прэзідэнта Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках