28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве тэлеканалу «РТР Планета» пагражае забарона на паўтара года

5
У Літве тэлеканалу «РТР Планета» пагражае забарона на паўтара года

Расейскі тэлеканал не спыняе парушэнні.

У сувязі са сталымі парушэннямі трансляцыі расейскага тэлеканала «РТР- Планета» ў Літве могуць быць спыненыя на тэрмін ад аднаго да паўтара года, заявіў старшыня Камісіі Літоўскага радыё і ТВ (КЛРТВ) Эдмундас Вайтэкунас. Пра гэта піша delfi.lt.

«Мяркуючы з наяўных довадаў, у нас ёсць падставы для прыняцця пастановы пра абмежаванні. Прыбываюць госці з Расеі, яны відавочна, пададуць тлумачэнні, каментары, але ў кожным выпадку камісія заўтра вызначыць, ці ўжываць абмежаванні, або звярнуцца да іншых метадаў. Мы інфармавалі Еўракамісію, тую ж «РТР Планету», што магчымай пастановай можа быць абмежаванне трансляцыі ад 12 да 18 месяцаў», - сказаў Вайтэкунас.

Рэтрансляцыя зарэгістраванага ў Швэцыі тэлеканала «РТР- Планета» ў Літве за падбухторванне да вайны і распальванне нянавісці забаранялася ўжо двойчы - у 2015 годзе і ў 2016 годзе. Абодва разы рэтрансляцыя канала забаранялася на тры месяцы праз выказванні дэпутата Дзярждумы Расеі Уладзіміра Жырыноўскага ў праграмах канала. Пасля гэтых санкцый камісія па-ранейшаму фіксавала парушэнні.

Літоўскія кампаніі трансляцыі ў 2015 годзе таксама абавязалі перавесці тэлеканал «РТР- Планета» ў пакет платных праграм, аднак пасля сігналаў з Еўракамісіі, што гэта можа парушаць правы Еўразвязу, КЛРТВ адклікала гэта абмежаванне.

Вайтэкунас адзначае, што ў сераду на пасяджэнні камісіі чакаюць прадстаўнікоў канала, аднак тэрміны, прадугледжаныя прававымі актамі для магчымага пагаднення з камісіяй скончыліся. Са слоў старшыні камісіі, год назад скончылася апошняя забарона на рэтрансляцыю канала, за гэты перыяд ізноў былі зафіксаваныя тры парушэнні ў сувязі з падбухторваннем да вайны і нянавісці ў праграмах «РТР Планета».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках