29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данкверт забараніў увоз яблыкаў з 31 прадпрыемства Беларусі

8
Данкверт забараніў увоз яблыкаў з 31 прадпрыемства Беларусі

Пастанова была прынятая пасля праверкі 84 беларускіх прадпрыемстваў, якія пастаўляюць у РФ яблыкі і агуркі.

Рассельгаснагляд з 14 лютага забараніў увозіць яблыкі з 31 прадпрыемства з Беларусі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба нагляднага органа.

Паводле звестак рэгулятара, на гэтых прадпрыемствах адсутнічаюць рэшткі яблыкаў у сховішчах на складах, нягледзячы на тое, што іх прадукцыя паступала ў Расею ў снежні 2017 года - лютым 2018 года. Забарона была ўведзеная ў мэтах недапушчэння ўвозу на тэрыторыю Расеі сельскагаспадарчай прадукцыі з краін, якія трапілі пад абмежаванні.

Забарона будзе дзейнічаць да вынікаў экспертных перамоваў з Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй насенняводства, каранціну і аховы раслін Беларусі.

Пастанова была прынятая пасля праверкі 84 беларускіх прадпрыемстваў, якія пастаўляюць у Расею свежыя яблыкі і агуркі.

9 лістапада 2017 года Рассельгаснагляд прапанаваў забараніць пастаўляць садавіну ў Расею сямі кампаніям з Беларусі. Гэта «АзотСервіс», СВК імя В.І.Крэмко, «СОВ «Агра-прадукт», «Гедэон», ІП Мартыненка Ю.А., «Брэнд Капрыз» і «Клецкі».

Некалькімі днямі раней рэгулятар выявіў «махлярскую схему» ўвозу ў Расею малочнай прадукцыі з Беларусі. Кампаніі ТАА «Газ венчура», ТАА «Глобалкастом» і РУП «Белмытнясэрвіс» пастаўлялі санкцыйную малочную прадукцыю ўкраінскага паходжання і прадукты з «краін Еўразвязу».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках