19 красавiка 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці пакарае міністр унутраных спраў Лукашэнку?

27
Ці пакарае міністр унутраных спраў Лукашэнку?

Нечаканае патрабаванне кіраўніка, якое тычыцца яго самога.

У аўторак Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў жорстка пакараць «круцякоў» на квадрацыклах і снегаходах за язду па сельгасугоддзям.

Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Савета Бяспекі, паведамляе БелТА.

- Пытанне да міністра ўнутраных спраў адно: калі будзе наведзены парадак? Парадак ва ўсім, каб мне не пісалі, што там некаторыя «круцякі» ў нас з'явіліся. Гэта ж не дзеці простых людзей. А самі багацеі і іх дзеткі сёння на квадрацыклах, снегаходах пайшлі па азімых, па палях, на што я звяртаў увагу, а вы мне адпіскі пішаце.

Дыктатар запатрабаваў пакараць іх і забраць гэтыя транспартныя сродкі.

- Вось і ўсё развязанне пытання, - сказаў ён. - Я хачу, каб гэту маю заяву грамадства пачула.

У жніўні 2017 года Лукашэнка прыехаў на поле каля роднай вёскі на дарагім квадрацыкле коштам прыкладна 26 тысяч даляраў, нагадвае «Салiдарнасць».

На пасяджэнні Савета Бяспекі кіраўнік Беларусі таксама звярнуў увагу на той факт, што па-ранейшаму аварыі на дарогах здараюцца з удзелам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

- Пра які аўтарытэт міліцыі можна тады казаць? Пытанне да міністра: у чым справа? Якія захады вядуцца дзеля выкаранення такіх фактаў? - жорстка паставіў пытанне Лукашэнка.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках