18 красавiка 2024, Чацвер, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследаванне Bloomberg: У якой крыптавалюты больш інвестараў?

1
Даследаванне Bloomberg: У якой крыптавалюты больш інвестараў?

Усё больш інвестараў скептычна настроены ў дачыненні да біткойна і аддаюць перавагу іншым крыптавалютам.

У нядаўнім матэрыяле Bloomberg сцвярджаецца, што «біткойн страчвае фанатаў» на Уол-стрыт.

Паводле даследавання, якое правяла кампанія сумесна з лонданскай кантрактнай фірмай IG Group Holdings усё больш інвестараў скептычна настроены што да біткойна і аддаюць перавагу іншым крыптавалютам.

Працэнт кліентаў, якія робяць стаўку на падзенне кошту біткойна:

Асноўныя моманты гэтага даследавання:

У мінулым студзені 90% трэйдараў былі аптымістычна настроены ў дачыненні да біткойна.

Сёння прыкладна чвэрць інвестараў мяркуюць, што кошт на BTC працягне падаць.

Іншымі словамі, суадносіны доўгатэрміновых інвестараў да кароткатэрміновых у біткойне ўраўноўваецца 3 да 1.

Суадносіны Ethereum складаюць 12 да 1.

Суадносіны XRP складаюць 18 да 1.

Для прыкладу, па акцыях Apple Inc. (NASDAQ: AAPL) гэтыя суадносіны складаюць 10:1. А Apple, між іншым, з'яўляецца самай паспяховай кампаніяй на планеце, але з гэтым паказчыкам ёй яшчэ далёка да Ethereum і Ripple.

Кошт на Ripple на гэты момант складае крыху больш за даляр. Свайго максімум кошт дасягнуў у пачатку студзеня 2018 года на ўзроўні 3,75 даляра ЗША. З тых часоў крыптавалюта знаходзіцца ў сыходным трэндзе.

Аднак, некалькі буйных партнёрстваў з MoneyGram і з UAE Exchange дазваляюць заявіць, што пачатак года для гэтай крыптавалюты быў хутчэй удалым, чым наадварот.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках