25 красавiка 2024, Чацвер, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка расейскага найміта распавяла пра разгром атрада «Вагнера» ў Сірыі

Жонка расейскага найміта распавяла пра разгром атрада «Вагнера» ў Сірыі

Удаве пра абставіны смерці мужа дагэтуль не расказалі.

Жонка аднаго з загінулых байцоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» паказала журналістам відэа нібыта апошняга бою яго мужа ў сірыйскай правінцыі Дэйр-эз-Зор.

Алене Матвеевай пра смерць мужа паведамілі праз тэлефон 9 лютага «калегі з «ЛНР». Пра гэта піша выданне Znak.com, якое ўзяло інтэрв'ю ва ўдавы. Мацвееў і Кастураў на працягу 2015-2016 гадоў ваявалі на Данбасе на баку баявікоў. Відавочна, што там іх і завербавалі прадстаўнікі «Вагнера» на паездку ў Сірыю.

«Мне патэлефанаваў наш атаман з Асбесту. Запытаўся спачатку, ці даўно мы звязваліся са Стасам. Я адказала, што трэці дзень сувязі няма. І дзяўчаты, у каго мужчыны там, таксама ніхто і нічога не ведалі. Даслоўна праз хвіліну атаман ператэлефаноўвае і кажа: «Стаса і Ігара больш няма». Я была ў краме ў гэты момант. Тэлефон з рук выпусціла, вунь ён цяпер ляжыць пабіты. Дадому ішла на аўтамаце, ледзь пад машыну не патрапіла», - кажа жанчына.

Пры якіх абставінах загінуў яе муж, Алене не сказалі.

«Увечары зноў атаману ператэлефанавала. Ён папрасіў - не мітусіся, маўляў, нічога пакуль невядома. Я пачала пазнаваць па целах. Папрасіла, каб замовілі папа, адпець па-чалавечы, калі іх даставяць. Атаман тады сказаў, што даставіць іх павінны ў аўторак і афіцыйна патэлефанаваць з Растова. Дык гэта на самай справе ці як, я не ведаю. У казакоў пакуль ідзе ўся інфармацыя з Данбаса (плача). Не ведаю, як гэта ў іх там усё звязана. Я пакуль стараюся не верыць ва ўсё гэта, не рыхтуюся да пахавання», - кажа Алена.

Цела павінны даставіць у Растоў (таму што яны спачатку туды ехалі), потым - ДНК-экспертыза.

Жанчына дастае смартфон і паказвае відэаздымку бою - нібыта таго самага - дасланую жонкай іншага загінулага. Сумнеўна, што гэта сапраўднае відэа (здаецца, гэта наогул кадры з відэагульні), але ў жонак загінулых цяпер проста няма іншай інфармацыі.

«Іх проста як сабак там расстралялі, як паддоследных пацукоў», - кажа жанчына.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках