19 красавiка 2024, Пятніца, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Ёсць перадумовы для росту курсу даляра ў Беларусі

3
Эканаміст: Ёсць перадумовы для росту курсу даляра ў Беларусі

Рост курсаў даляра і еўра ў Беларусі можа паскорыцца.

Ці здолее беларускі валютны рынак захаваць стабільнасць? Чаго чакаць ад даляра і еўра? На пытанні myfin.by адказвае фінансавая кансультантка TeleTrade Жанна Кулакова:

- Цягам многіх апошніх месяцаў беларускі рубель практычна не адчуваў істотнага ціску з боку вонкавых чыннікаў. Хутчэй, наадварот - збольшага дзякуючы вонкавым абставінам 2017 год выдаўся для валютнага рынку Беларусі такім шчасным. Нафта няўхільна даражэла з чэрвеня мінулага года, дзякуючы чаму заставаўся стабільным валютны рынак Расеі. Паслабленне беларускага рубля да кошыка на 6% па выніках 2017 года для многіх беларусаў прайшло непрыкметна, бо курс даляра практычна не змяніўся. Гэта таксама звязана з вонкавымі чыннікамі: у Беларусі амерыканская валюта стаяла на месцы дзякуючы таму, што міжнародным рынку падала.

Вышэйапісаныя тэндэнцыі захоўваліся на замежных рынках і ў студзені 2018 года, але цяпер сітуацыя мяняецца. Даляр занадта моцна ўпаў за апошні час і цяпер, магчыма, умацуецца. Гэта можа адбыцца, па-першае, таму, што фундаментальных эканамічных перадумоў для такога падзення амерыканскай валюты няма - хутчэй, наадварот, ёсць перадумовы для росту (рост ключавой стаўкі ФРС). А па-другое, таму што на фондавым рынку ЗША пазначылася падзенне.

Прагназаваць яго з упэўненасцю нельга, але такая імавернасць ёсць. Асноўныя фондавыя індэксы ЗША практычна безупынна раслі з 2009 года. За гэты перыяд S & P 500 вырас прыкладна ў 4 разы, DJI - у 3,5 раза. На фондавым рынку з'явіліся прыкметы біржавай бурбалкі: прапорцыя яго капіталізацыі да ВУП ЗША ў пачатку лютага склала 137% пры тым, што за норму ўважаецца значэнне блізу 80%. У шэрагу выпадкаў завышаным выглядае і каэфіцыент P/E (стаўленне капіталізацыі да прыбытку кампаній). Ціснуць на фондавыя індэксы можа і падвышэнне адсоткавых ставак. Падаражанне крэдытаў пагаршае ўмовы для вядзення бізнэсу, і грошы пачынаюць перацякаць з акцый у аблігацыі і даляр ЗША, інвестыцыйная прывабнасць якіх, наадварот, павялічваецца. На гэтым фоне даляр можа расці.

Калі даляр пойдзе ў рост на міжнародным рынку - гэта пацягне за сабой рост курсу даляра і ў Беларусі. Акрамя таго, сітуацыя можа пагоршыцца тым, што на нафтавым рынку пазначылася падзенне. Ад пачатку лютага барэль Brent знізіўся больш чым на 10% з 70 да 62,5 даляраў, расейскі рубель на гэтым фоне аслабеў на 2,5%. Гэтыя ваганні на нашым рынку пакуль што згладжваюцца праз умацаванне беларускага рубля да расейскага (курс расейскай валюты ў Беларусі ўпаў прыкладна на тыя ж 2,5%, з 3,52 да 3,44 рубля), але гэта часова: у агляднай перспектыве курс будзе вяртацца да адзнакі 3,5. Калі на расейскім рынку пры гэтым захаваюцца негатыўныя тэндэнцыі, росту курсаў даляра і еўра ў Беларусі можа паскорыцца.

Вышэйапісаны сцэнар зразумела, не гарантаваны, але ён магчымы, і пра гэта трэба памятаць. Што тычыцца доўгатэрміновага прагнозу, то вялікая імавернасць, што еўра ў Беларусі будзе даражэць хутчэй за даляр, бо манетарная палітыка ЕЦБ у доўгатэрміновай перспектыве можа прывесці да ўмацавання еўра ў дачыненні да даляра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках