27 красавiка 2024, Субота, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Зубаў: Пуцінская авантура скончыцца ў гэтым годзе

Андрэй Зубаў: Пуцінская авантура скончыцца ў гэтым годзе
АНДРЭЙ ЗУБОЎ
ФОТА: rfe/rl

Крэмль страціў і прапусціў свой час.

Пра гэта ў артыкуле для «Обозревателя» напісаў расейскі прафесар-гісторык Андрэй Зубаў:

- Мы ўжо выразна бачым, што да тэрарыстаў і ІДІЛ прысутнасць Пуціна ў Сірыі дачынення не мае. ІДІЛ разбітая. Асобных людзей з гэтай арганізацыі цяпер адлоўліваюць на тэрыторыях, падкантрольных ЗША і курдам. Яшчэ некаторыя хаваюцца ў Іраку і ў Сірыі. Але самога фармавання ІДІЛ ужо не засталося. Таму калі гаворка ідзе аб барацьбе з тэрарыстамі, Пуціну трэба было даўно сабрацца і сысці з Сірыі. Хоць, напэўна, туды не трэба было прыходзіць з самага пачатку. Але зусім зразумела, што задача ў Пуціна іншая. Гэта не барацьба з тэрарыстамі, а падтрымка рэжыму Асада і іранцаў, якія ўласна стаяць за ім дзеля стварэння плацдарма на пярэднім усходзе. Для Расеі гэта абсалютна не патрэбная авантура. Яна і маральна вельмі заганная, бо гаворка ідзе пра падтрымку крывавага дыктатара, які знішчае ўласны народ сотнямі тысяч, выкарыстоўваючы хімічную зброю.

Ад расейскіх бомбаў і лётчыкаў ў вялікай колькасці гінуць цывільныя жыхары. І гэта маральна агідная рэч. Ну і ў сэнсе выдаткаў, якія Расея выдаткоўвае на Сірыю, гэта таксама вельмі сур'ёзны цяжар. Не трэба забываць, што кожны самалёт, кожны вылет і кожная ракета - гэта вялікія грошы, якія цяпер патрэбныя самой Расеі.

Акрамя гэтага і далей працягваюць гінуць людзі. З абсалютна пацверджаных звестак днямі ва ўсходняй сірыйскай пустыні, загінула як мінімум пяць расейскіх наймітаў. Іх імёны і гарады, адкуль яны родам - вядомыя. Двое з іх да Сірыі ваявалі на Данбасе супраць украінцаў. Але з непацверджаных звестак колькасць загінулых расейцаў можа вымярацца дзясяткамі. Знішчана шмат адзінак тэхнікі, напэўна, сірыйскай, але ўсё адно, расейскага паходжання. Усё гэта выклікае пытанне - а навошта Пуцін гэта робіць? Гэта ўжо абсалютна бессэнсоўная вайна. Відавочна, што ён у ёй саступіў, гэтак жа як саступіў вайну ва Украіне. Але ў абодвух выпадках ён не можа пагадзіцца са сваёй паразай і вядзе вайну, якая не абяцае ніякай перамогі. Цалкам відавочна, што гэтая вайна толькі пагаршае ягоныя пазіцыі.

Яшчэ год таму, калі ІДІЛ існаваў, а не забываемся, што канчаткова яна была разбітая ў кастрычніку-лістападзе 17 года, тады з Пуціным лічыліся і з ім гатовыя былі весці перамовы. Але ўсё больш жорсткія дзеянні расейскага прэзідэнта ў Сірыі прывялі да таго, што пасля паразы ІДІЛ, яго ўжо не ўспрымаюць як паўнавартаснага партнёра на перамовах. Пуцін страціў і прапусціў свой час. Цяпер можна чакаць толькі аднаго, што пад ударамі апазіцыі, якая будзе кансалідавацца, рэжым Асада ўпадзе. З ім разам скончыцца расейская прысутнасць у Сірыі. За гэтую авантуру заплачана велізарная плата чалавечымі жыццямі і маральнай шкодай. А чаго толькі каштуе бесперапынная хлусня, утойванне праўды, якую дапускае Пуцін і Лаўроў у ААН у дачыненні да Сірыі. Гэта вета, якое накладаецца расейскай стараной у Радзе Бяспекі на расследаванне аб выкарыстанні хімічнай зброі. Усё гэта робіць невыносным удзел Расеі ў сірыйскім канфлікце.

Але ў гэтым годзе пуцінская авантура ў Сірыі скончыцца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках