24 красавiка 2024, Серада, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Архітэктар Палаца Рэспублікі прапанаваў свой варыянт забудовы Кастрычніцкай

21
Архітэктар Палаца Рэспублікі прапанаваў свой варыянт забудовы Кастрычніцкай

Доўжыцца дыскусія вакол будаўніцтва забаўляльнага цэнтра на месцы музея ВАВ.

На сайце Беларускага саюза архітэктараў «у працяг дыскусіі» размясцілі прапанову заслужанага архітэктара БССР Міхаіла Пірагова па заканчэнні забудовы ансамбля Кастрычніцкай плошчы. Згодна з ягоным праектам, на месцы будынка Музея ВАВ акрамя 4-х павярховага забаўляльнага цэнтра можна пабудаваць аглядную пляцоўку на высотнай канструкцыі. І з гадзіннікам.

ФОТА: BSA.BY

У прапанове Міхаіла Пірагова гаворыцца, што «функцыянальнае прызначэнне будынка вызначае Менгарвыканкам зыходзячы з патрэбы цэнтральнай частцы горада». Ён прапануе для разгляду будаўніцтва забаўляльнага цэнтра, які будзе ўключаць у сябе, напрыклад: зону фудкорт, кінатэатр, невялікую канцэртную залу, каток, дзіцячыя гульнявыя пакоі, скачкі на батуце, боўлінг ды іншае.

ФОТА: BSA.BY

Меркаваныя габарыты будынка - 75×75 м, плошча забудовы – 5 800 м2, 4 паверхі з эксплуатаваным дахам. На ім можна размясціць летнюю кавярню, дзіцячую гульнявую пляцоўку. У цэнтральнай зоне будынка - шматсветлавы атрыум з верхнім асвятленнем праз ліхтар. Уваход у будынак - кутні, з боку Палаца культуры прафзвязу.

ФОТА: BSA.BY

Разыначка праекта - крытая, краявідная (аглядная) пляцоўка на высотнай канструкцыі (апоры), з 4-ма ліфтамі (малы грузавы, пасажырскі, і 2 ліфты ў зашклёных шахтах з зашклёнымі кабінамі). На высотнай канструкцыі, ніжэй агляднай пляцоўкі можна ўсталяваць гадзіннікі (2 ці 4 штукі).

Варта адзначыць, што гэта прапанова з'явілася пасля публікацыі на сайце саюза архітэктараў ліста архітэктара Міхаіла Гаўхфельда, у якім ён выступіў з крытыкай праекта будынка ў стылі «сучаснай эклектыкі» ад забудоўшчыка «Белінтэ- Роба». Раней свае праекты прадставіла архітэктурная студыя Level80. Ці будуць яшчэ прапановы?

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках