26 красавiка 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сірыі доўжацца баі ў раёне разгрому расейцаў з ПВК «Вагнера»

У Сірыі доўжацца баі ў раёне разгрому расейцаў з ПВК «Вагнера»

Прыхільнікі дыктатара Асада далей нясуць страты.

У Сірыі ў правінцыі Дэйр-эз-Зор трываюць баі паміж войскамі Башара Асада і узначаленай ЗША антытэрарыстычнай кааліцыяй. Менавіта ў гэтым раёне, каля ракі Еўфрат 7 лютага пры авіяўдары ЗША загінулі сотні праасадаўскіх байцоў, у ліку якіх былі расейцы з "прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера", паведамляе svoboda.org.

У аўторак стала вядома, што 10 лютага ля ракі Еўфрат быў падбіты танк Т-72. Ён мог належаць байцам "ПВК Вагнера". Выведвальная група Conflict Intelligence Team (CIT) адзначае, што праверыць гэтую інфармацыю не магчыма, бо такія самыя танкі знаходзяцца на ўзбраенні сірыйскага войска.

7 лютага пры авіяўдары ЗША ў правінцыі Дэйр-эз-Зор загінулі ад 100 да 500 узброеных людзей, якія змагаліся на баку Асада. Паводле розных звестак, страты "ПВК Вагнера" склалі ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень расейцаў. Аднак да вечара 13 лютага ад сваякоў загінулых вядомыя імёны толькі чацвярых з іх.

Міністэрства абароны Расеі адхіляе звесткі аб загубе расейцаў пры авіяўдары ЗША.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках