18 красавiка 2024, Чацвер, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп вызначыўся з кандыдатурай новага кіраўніка Агенцтва нацыянальнай бяспекі

Трамп вызначыўся з кандыдатурай новага кіраўніка Агенцтва нацыянальнай бяспекі

Кандыдат прэзідэнта ЗША мае выключны досвед у сферы кібер-бяспекі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў на пасаду дырэктара Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) генерал-лейтэнанта Пола Накасонэ, які цяпер кіруе кібер-камандаваннем наземных сіл ЗША.

Пра гэта паведаміў вечарам у аўторак спецыяльны памочнік прэзідэнта ЗША Роб Джойс, які таксама адказвае за каардынацыю кібер-бяспекі ў Белым доме, паведамляе «Укрінфарм».

«Віншуем генерал-лейтэнанта Пола Накасонэ, намінаванага (прэзідэнтам - рэд.) на пасаду дырэктара АНБ, камандзіра кібер-камандаваннем, што гарантуе яму чацвёртую зорку (на генеральскія пагоны - рэд.)», - напісаў на афіцыйнай твітэр-старонцы чыноўнік з Белага дома.

Джойс таксама назваў генерала Накасонэ «выключным лідарам для двух выключных арганізацый», які мае вялікі досвед у сферы кібер-бяспекі.

Як паведамлялася раней, дзейны дырэктар АНБ генерал Майкл Роджэрс у пачатку года заявіў, што пакіне сваю пасаду вясной. Ён быў прызначаны кіраваць Агенцтвам яшчэ ў часы адміністрацыі прэзідэнта Барака Абамы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках