24 красавiка 2024, Серада, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы кіраўнік справамі БПЦ прадае камяніцу за $850 тысяч

Былы кіраўнік справамі БПЦ прадае камяніцу за $850 тысяч

У продажы з'явілася дарагая камяніца у паселішчы Юхноўка пад Менскам.

На пляцы плошчай 61 сотка пакупніку прапануюць вялікі дом, надзел пад пчалярства і невялікі «сямейны храм» у мансардзе. Просяць усяго $850 тысяч, паведамляе «Наша Ніва».

Як высветлілася, належыць уся гэтая прыгажосць сям'і кіраўніка спраў дэпартамента замежных сувязяў Беларускага Экзархата Аляксандру Граматневу.

«Камяніца для VIP, маляўнічае месца, басэйн, мэбля», - апісвае прадавец.

Акрамя таго, у доме ёсць памяшканне пад більярдавую, спартзала, два каміны. На надзеле - альтанкі з барбекю.

Футбольнае міні-поле і пчальнік з вуллямі. Аўтаматычнае ўключэнне асвятлення, як у доме, так і на пляцы.

Ну і невялікая царква.

Катэдж быў пабудаваны ў 2013 годзе.

Надзел і дом аформлены на жонку, Алену Граматневу. Надзел лесу, прызначаны для пчалярства, узяты ў пажыццёвую арэнду самім Граматневым.

Без жылля Граматневы не застануцца. Яны валодаюць як мінімум яшчэ двума вялікімі кватэрамі ў цэнтры Менска, у доме з відам на Кастрычніцкую плошчу.

Сам Аляксандр Граматнеў у размове з «Нашай Нівай» падкрэсліў: ён не святар і ніколі ім не быў. Акрамя таго, у дэпартаменце замежных сувязяў экзархата ён таксама не працуе, бо ўжо выйшаў на пенсію.

Але ці можна зарабіць на такую камяніцу, працуючы на царкву?

- Гэта дом маёй маці, ён дастаўся ў спадчыну. Маці памерла, я яго прадаю. На пустым месцы паднялі шум, - паведаміў «Нашай Ніве» Граматнеў. - Тое, што там напісана пра 2013 год, - памылка. Дом 1992 года. Я рыэлтару ўжо казаў, ён няправільна год пазначыў.

Што да кошту, то я разумею вашае пытанне. Але якая розніца, я ж мог напісаць і $2 мільёны і $3 мільёны.

У нешматлікіх ранейшых інтэрв'ю Граматнеў казаў, што раней займаўся бізнэсам. Гэта ён пацвердзіў.

- А хто ў 1990-я не займаўся бізнэсам?! - пытаецца суразмоўца. Праўда, падрабязнасці распавядаць не захацеў.

Але раней Граматнеў распавядаў, што хацеў пабудаваць крэйсерную яхту і паехаць у падарожжа вакол свету. Яхту ці то будавалі, ці то збіраліся будаваць у Пецярбургу.

- Не. На жаль, яхту не пабудаваў. І вакол свету не паехаў - сплаўляўся толькі на байдарках па рэках, - сказаў Граматнеў.

Акрамя таго, у сеціве шырока разышоўся рапарт біскупа Полацкага Глеба патрыярху Алексію II, напісаны ў 1996 годзе. У рапарце біскуп піша наступнае:

«Насельніца Свята-Еўфрасіннеўскага манастыра, скарбніца Антонія стала прывозіць розных камерсантаў... Адзін з такіх камерсантаў дырэктар фірмы «Гея» Аляксандр Граматнеў... стаў прыязджаць уночы ў манастыр, забіраць Антонію, і яна адсутнічала па некалькі дзён, вяртаючыся з паездак з процьмай гатоўкі... людзі Граматнева… сталі запрашаць сясцёр на цэлыя тыдні, а то і месяцы на масаж, гінекалагічнае абследаванне».

Суразмоўца пракаментаваў словы біскупа коратка.

- Калі чалавек надумаў памыі выліць, то навошта мне адмывацца ад іх? Вы ж разумееце, што гэта лухта, - сказаў Граматнеў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках