10 траўня 2024, Пятніца, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Бухель: Следчы ў «справе прафзвязаў» задаваў бессэнсоўныя пытанні

3
Барыс Бухель: Следчы ў «справе прафзвязаў» задаваў бессэнсоўныя пытанні
БАРЫС БУХЕЛЬ
ФОТА: DW.DE

Праваабаронцу давялося правесці палутарагадзінную лекцыю ў Следчым камітэце.

Следчы камітэт пачаў актыўна тузаць магілёўскіх актывістаў, палітыкаў і праваабаронцаў паводле крымінальнай справе ў дачыненні да лідараў незалежнага прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комлік,а паведамляе «Магілёўская вясна».

12 лютага ў СК выклікалі праваабаронцу Барыса Бухеля і актывіста Аляксея Паўлоўскага. Апошні адмовіўся ехаць у Следчы камітэт, таму следчаму давялося ехаць да яго дадому. Гутарка з актывістам праходзіла ў прысутнасці журналіста Уладзіміра Лапцэвіча.

Барыс Бухель жа правёў у СК амаль паўтары гадзіны падчас якіх, з яго слоў, «праводзіў лекцыю следчаму».

- Мяне дапытвалі ў якасці сведкі, пытанні задаваў малады следчы Дзмітрый Сёмін. Было бачна, што ён слаба разбіраецца ў тэме. Сам шчыра прызнаўся, што з Менску спусцілі спіс пытанняў, - распавёў Бухель.

Праваабаронцы здзівіў той факт, што адказы на многія пытанні следчы мог знайсці ў Інтэрнэце:

- Ён пытаўся, ці ўваходзіць прафзвяз РЭП у міжнародныя арганізацыі. Ну вядома ўваходзіць! Усё гэта можна даведацца, зайшоўшы на сайт. Бессэнсоўныя былі пытанні. Цікавіўся, ці быў я прадстаўніком прафзвязу ў якіх-небудзь перамовах за мяжой. Я шараговы чалец, ад кіраўніцтва далёка, як я магу быць прадстаўніком арганізацыі рэспубліканскага ўзроўню?

Дзмітрый Сёмін шмат цікавіўся фінансавымі пытаннямі арганізацыі.

- Усе яго пытанні тычыліся 2011-2012 гадоў. Гэта значыць я павінен быў успомніць, што адбывалася гадоў 7-8 таму. Напрыклад, каму і як я аддаваў сяброўскія ўнёскі. Адкуль я памятаю? Тым больш, што праз банк РЭПу тады не давалі нічога афармляць, - сказаў Бухель.

Сваю сустрэчу са следчым праваабаронца называе «лекцыяй», бо яму «давялося на пальцах распавядаць пра правы чалавека і пра грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне».

Напрыканцы Бухель адмовіўся даваць падпіску аб невыдаванні. Паводле ягоных слоў, ніякага сэнсу ў гэтым няма.

- Гэта спроба зрабіць так, каб нічога не прасочвалася ў СМІ. А пра такія ганебныя допыты распавядаць трэба, - сказаў на заканчэнне праваабаронца.

13 лютага стала таксама вядома аб тым, што ў Следчы камітэт запрасілі палітыка Ігара Барысава і актывіста Аляксандра Шаўцова.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках