19 красавiка 2024, Пятніца, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жарты» шклоўскай ЖКГ

15
«Жарты» шклоўскай ЖКГ
Фота: fotobel.by

Шклоўскія камунальнікі перасягнулі калег ва ўсёй краіне.

«За працу ў 2017 годзе смяхотнасць шклоўскіх камунальнікаў перасягнула сваімі паказчыкамі вынікі такой жа дзейнасці ўсіх прадпрыемстваў не толькі Магілёўскай вобласці, а і ўсёй нашай краіны», - піша ў артыкуле для «Магілёўскага рэгіёну» Р.Канстанцінаў.

«У самай гучнай намінацыі «шалу адважных спяваем мы песню», шклоўскія камунальнікі з лёгкасцю перасягнулі рэкорд КУП «ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна Магілёва» за папярэдні 2016 год, дзе, згодна з ўліковымі дакументамі аб жыллёва-камунальных паслугах насельніцтву, у некаторых 9-павярховых дамах праводзілася прыбіранне лесвічных клетак на 10-12-м паверхах.

Згодна з вынікамі разгляду судовых спраў 2017 года і довадаў, пададзеных суду начальнікам Управы барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілёўскага аблвыканкама Дз.Шчадраковым, было даведзена, што «пальма першынства» ў гэтай намінацыі прадстаўнікам Магілёва была ўручаная несправядліва.

Са слоў прадстаўніка УУС, у 2017 годзе праваахоўнымі структурамі была выкрытая цэлая злачынная схема, у якой бралі ўдзел кіраўнікі прадпрыемстваў ЖКГ больш чым 30 раёнаў з усіх абласцей краіны, у тым ліку - шасці раёнаў Магілёўскай вобласці, дзе, вядома, не абышлося без прадстаўніка Шклоўшчыны.

Эканоміцы вобласці гэтым самым была прычыненая шкода на суму 450 тысяч рублёў, а ва ўсёй краіне - больш за 2 млн рублёў.

Чым жа зараблялі «лаўрэаты» гэтай намінацыі?

Ды ўсё проста. На працягу 5 апошніх гадоў кіраўнікі прадпрыемстваў ЖКГ у змове з дзясяткам заснавальнікаў камерцыйных структур Менска набывалі абсталяванне для сваіх аб'ектаў коштам, завышаным у 10 разоў.

А дырэктар Шклоўскага «Жылкамгаса» наважыў перамагчы ў гэтай намінацыі і завысіў кошт абсталяванне ў 13 разоў, перасягнуўшы, такім чынам, доўгачасовага лідара Магілёўскай вобласці - дырэктара «Жылкамгаса» Магілёўскага раёна (былога намесніка начальніка Управы ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама), устанавіўшы, такім чынам , рэкорд і перахапіўшы «пальму першынства» у магілёўцаў.

Прычыненыя прадпрыемству страты «пацягнулі» за сабой павышэнне кошту жыллёва-камунальных паслуг (ЖКП) для канчатковага спажыўца - грамадзян Беларусі, у тым ліку і жыхароў Шклоўскага раёна.

Праз найбольшае завышэнне кошту абсталявання і размеркавання гэтых страт на ЖКП, шклоўскі «Жылкамгас» перамог і ў наступнай намінацыі - «з ніадкуль».

Колькі чынавенства было пасаджана ў турмы за гэтае «ніадкуль» у краіне, так і засталося невядома для грамадзян Беларусі.

А гэтыя падлікі, нават і прыблізныя, яскрава сведчаць пра тое, што ў колькасным складзе спісу асуджаных дырэктараў «Жылкамгаса» на працягу апошніх 15 гадоў, Шклоўскі раён атрымаў «рэкорд», варты занясення ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Шклоўскія раённыя ўлады, мабыць, не здагадваюцца пра такія дасягненні, бо ім ужо даўно пара падаваць заяўку ў кнігу рэкордаў, каб афіцыйна зарэгістраваць гэтае дасягненне, бо раптам іншы раён перахопіць ініцыятыву ў гэтай намінацыі.

Мабыць, гэтае дасягненне выпала з поля зроку шклоўскай раённай вертыкалі з «аб'ектыўных» прычын. Бо Шклоўскі раён плануе ўзяць рэкорд у іншай намінацыі - «рэфармаванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі», праз вылучэнне структурнага падраздзялення «Жылкамгаса» водна-каналізацыйнага сэктара ў самастойнае прадпрыемства «Водаканал».

На працягу 2 дзясяткаў гадоў гэта будзе чарговае 4-е стварэнне прадпрыемства «Водаканал» у Шклоўскім раёне, тры ранейшыя заканчваліся праз два-тры гады дзейнасці «Водаканала» далучэннем яго да «Жылкамгаса».

Мусіць, планы камунальнікаў, пра якія мы можам толькі здагадвацца, наконт перамог у розных намінацыях вельмі шырокія. І нам усім застаецца толькі зычыць ім поспехаў».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках