23 красавiка 2024, aўторак, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Комлік: Вакол «справы прафзвязаў» адбываюцца цікавыя ракіроўкі

1
Ігар Комлік: Вакол «справы прафзвязаў» адбываюцца цікавыя ракіроўкі
Ігар Комлік

Склад следчай групы мяняўся ўжо два разы.

Расследаванне ў «справе прафзвязаў» падоўжанае да 1 траўня, допыты прафзвязных актывістаў таксама доўжацца.

«Зменены і склад следчай групы», - распавёў сайту palitviazni.info бухгалтар прафзвязу РЭП Ігар Комлік.

«Учора стала вядома, што следства падоўжанае на тры месяцы - да 1 траўня - кажа Ігар Комлік. - Акрамя таго, ужо двойчы змянілі следчую групу, якая займаецца расследаваннем. Спачатку справай займаўся адзін следчы, затым дадалі яшчэ аднаго, а ў канцы года з'явіўся і трэці. Цяпер жа расследаванне вядуць двое следчых, але ўжо новыя. Вось такія цікавыя ракіроўкі адбываюцца».

Ігар Комлік не ведае, з чым гэта звязана, але думае, што ў следства «проста няма дастатковых падстаў для таго, каб прыцягваць фігурантаў справы ад адказнасці».

«Напэўна, у такім выпадку надумалі «ператрэсці» сам прафзвяз, знайсці хоць якія-небудзь зачэпкі або парушэнні за мінулыя гады, - дадае суразмоўца. - Хоць у 2003 годзе ўжо праводзілася пракурорская праверка, кагосьці выбарачна правяралі. А цяпер на допыты ўжо выклікалі амаль 300 нашых актывістаў ва ўсёй краіне. Відаць, узялі іх спісы з кампутарнай тэхнікай, якую забралі яшчэ 2 жніўня».

Нагадаем, што бухгалтар прафзвязу РЭП Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня ў межах крымінальнай справы, распачатай супраць яго і старшыні прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча паводле ч 2 арт 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў у асабліва вялікай суме).

Паводле афіцыйнай інфармацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі, падчас праверкі ў рамках распачатай крымінальнай справы нібыта было ўстаноўлена, што «старшыня і галоўны бухгалтар прафзвязнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафзвязу рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі вялікія сумы грашовых сродкаў».

2 кастрычніка Ігар Комлік быў вызвалены са следчага ізалятара пад падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках