11 траўня 2024, Субота, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эмануэль Макрон: Францыя можа пачаць вайсковую аперацыю ў Сірыі

5
Эмануэль Макрон: Францыя можа пачаць вайсковую аперацыю ў Сірыі
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН
ФОТА: REUTERS

Францыя нанясе ўдар па Сірыі, калі пацвердзіцца выкарыстанне хімічнай зброі.

Пра гэта французскі прэзідэнт заявіў у аўторак, 13 лютага. У гэтым выпадку ўдар будзе нанесены па месцах стварэння або захоўвання хімічнай зброі, удакладніў ён. Макрон пры гэтым дадаў, што цяпер Францыя не мае абгрунтаваных довадаў яго выкарыстання ў Сірыі, паведамляе "Нямецкая хваля".

Сірыйскія ўлады падазраюцца ў правядзенні хімічнай атакі ў горадзе Хан-Шэйхун правінцыі Ідліб, дзе загінулі амаль 90 чалавек, больш за 550 - пацярпелі. У студзені гэтага года хімічная зброя была, як мяркуецца, выкарыстаная ў раёне Усходняй Гуты, што кантралюецца сірыйскай апазіцыяй. Адказнасць за гэта праваабаронцы ўсклалі на рэжым у Дамаску.

"Падазрэнні не развеяныя"

У канцы студзеня Францыя абвясціла аб увядзенні санкцый супраць 25 кампаній і прыватных асоб, якіх Парыж падазрае "ў падтрымцы сірыйскай праграмы распрацоўкі і вытворчасці хімічнай зброі". Ніводзін прадстаўнік сірыйскага кіраўніцтва пад абмежавальныя захады не патрапіў, бо няма дастатковых довадаў таго, што яны маюць дачыненне да праграмы распрацоўкі хімічнай зброі, выказаўся МЗС Францыі.

"Падазрэнні з нагоды сірыйскага арсенала хімічнай зброі дагэтуль не развеяныя", - заяўляў у пачатку лютага сталы прадстаўнік Францыі пры ААН Франсуа Дэлатр.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках