19 красавiка 2024, Пятніца, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З расейскай банкаўскай сістэмы зніклі 2,2 трыльёна рублёў

3
З расейскай банкаўскай сістэмы зніклі 2,2 трыльёна рублёў

У РФ прадаўжаюць назапашвацца праблемныя актывы.

Расейская банкаўская сістэма, якая стала на 70% дзяржаўнай, і якая атрымала больш за 3 трыльёны рублёў на латанне дзірак, падтрыманне жыццяздольнасці, прадаўжае абрастаць праблемнымі актывамі.

У параўнанні з 2014 годам сума безнадзейных крэдытаў на банкаўскіх балансах вырасла у 2,4 разы і дасягнула 3,8 трыльёна рублёў, паведаміў у аўторак на канферэнцыі ў Маскве кіраўнік групы рэйтынгаў фінансавых інстытутаў АКРА Кірыл Лукашук, піша finanz.ru.

Цягам апошніх трох гадоў у катэгорыю "безнадзейных" трапілі крэдыты на 2,2 трыльёна рублёў - такая сума сышла з банкаў у выглядзе пазык, вяртанне якіх давялося прызнаць немагчымым.

Страчаная сума складае 68% ад сродкаў, запампаваных у банкаўскую сістэму ў выглядзе дзяржпадтрымкі (3,2 трлн рублёў паводле ацэнкі Fitch). Гэта грошы, якія выдаваліся банкам на санацыю іншых банкаў, наўпрост заліваліся ў капітал праблемных крэдытных арганізацый і ў выглядзе крэдытаў ракой цяклі ў фонд страхавання ўкладаў, папаўненне якога цалкам лягло на друкарскі станок ЦБ.

"Мы прыйшлі да працяглага структурнага крызісу. Большая частка карпаратыўных пазычальнікаў адчувае сябе горш", - канстатаваў Лукашук.

З улікам крэдытаў, якія далей абслугоўваюцца, але з пратэрміноўкай, дзель праблемных пазык на банкаўскіх балансах перавышае 11%. У грашовым вылічэнні гэта 6,5 трлн рублёў, паведаміў Лукашук.

Пры гэтым ва ўсіх пазычальнікаў, "якія выйшлі ў катэгорыю праблемных, фінансавае становішча не аднаўляецца, а робіцца толькі горшым", дадаў ён: дрэнныя пазыкі завісаюць на балансах банкаў, а тыя да апошняга хаваюць маштаб сваіх праблем.

Так, "Открытие" ў 2016 годзе паведамляў, што толькі 7% крэдытаў было пратэрмінавана, у 2017 годзе пасля яго нацыяналізацыі, высветлілася, што лічба ўтрая большая - 22,6%, падаў прыклад Лукашук.

Бінбанк дэклараваў у якасці праблемных 13,4% крэдытаў, а ў 2017-м, пасля прыходу часовай адміністрацыі, іх стала ўжо 20,6%. У Промсвязьбанку паказчык вырас з 11,34% у 2016 годзе да 17,3% у 2017 годзе.

Вырашыць праблему мог бы банк "дрэнных даўгоў", але "дзяржава спазнілася з гэтым гадоў на дзесяць, гэта трэба было рабіць яшчэ ў 2009 годзе", заявіў Лукашук.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках