28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Арэшка: Ідэя незалежнасці - ключавая ў даце 25 сакавіка

Вацлаў Арэшка: Ідэя незалежнасці - ключавая ў даце 25 сакавіка
ВАЦЛАЎ АРЭШКА
ФОТА: CHARTER97.ORG

БНР была абвешчаная менавіта як суверэнная дзяржава.

Беларуская дзяржаўнасць мае глыбокія карані, але БНР - гэта першая спроба стварыць сучасную дзяржаву - нацыянальную і дэмакратычную.

Пра гэта заявіў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Вацлаў Арэшка падчас выступу на прэс-канферэнцыі, прысвечанай святкаванню Дня Волі, якая прайшла ў Менску 13 лютага, паведамляе прэс-служба БНК.

Палітык распавёў пра сімволіку кампаніі для святкавання стагоддзя аднаўлення незалежнасці:

- «Пагоня», якую вы бачыце на лагатыпе, абраная намі не толькі таму што не паўтарае тыя варыянты, якія былі дзяржаўнымі, але і таму, што не належыць да сімволікі якой-небудзь арганізацыі. У той жа час яна досыць дынамічная, у адрозненне ад некаторых выяў, і можа адыграць ролю народнай, усеагульнай сімволікі. На гэтай распрацаванай сімволіцы ёсць ужо варыянты запрашэнняў на акцыю 25 сакавіка, у асноўным гэта народная творчасць.

Вацлаў Арэшка падкрэсліў, што ў гэтым годзе мы адзначаем менавіта аднаўленне дзяржавы, а не яе стварэнне:

- Важна ў інфармацыйнай кампаніі, звязанай з гэтым святам, правільна падаць самую ідэю. Можна шмат прачытаць і пачуць пра БНР, папулярная думка, што без БНР не было б БССР, без БССР не было б сённяшняй Беларусі, некаторыя кажуць пра святкаванне 100-годдзя беларускай дзяржаўнасці. Гэта ўсё не зусім так. Беларуская дзяржаўнасць мае глыбокія карані, і датуецца княствам у Полацку і Тураве, Вялікім княствам Літоўскім. Але абвяшчэнне БНР - гэта першая спроба стварыць дзяржаву сучасную - нацыянальную і дэмакратычную.

Другі важны момант - гэта тое, што БНР была абвешчаная менавіта як незалежная дзяржава. Не ў складзе нейкага саюзу, імперыі, не ў выглядзе аўтаноміі. Ідэя незалежнасці - самастойнага шляху беларусаў, ключавая ў гэтай даце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках