27 красавiка 2024, Субота, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Енс Столтэнбэрг: Выдаткі чальцоў NАТО павялічацца на $46 мільярдаў

1
Енс Столтэнбэрг: Выдаткі чальцоў NАТО павялічацца на $46 мільярдаў
ЕНС СТОЛТЭНБЭРГ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У NАТO маюць намер дамагчыся таго, каб кожны чалец альянсу выдаткоўваў 2% свайго ВУП на абарону.

Пятнаццаць краін-чальцоў NАТO маюць намер павялічыць агульныя выдаткі на 46 мільярдаў даляраў да 2024 года. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода», спасылаючыся на словы генеральнага сакратара арганізацыі Енса Столтэнбэрга.

«Гэта істотны прагрэс і добры пачатак... Пасля многіх гадоў падзення, пачынаючы з 2014 года мы назіралі тры гады павелічэнне выдаткаў на абарону сярод еўрапейскіх хаўруснікаў і Канады», - сказаў генеральны сакратар NАТО.

Столтэнбэрг дадаў, што амерыканскі міністр абароны Джым Маціс, як чакаецца, будзе намагаць, каб амерыканскія хаўруснікі ў Еўропе выканалі свае фінансавыя абавязанні, як таго хоча прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

У NАТА маюць намер дамагчыся таго, каб кожны чалец альянсу выдаткаваў 2% свайго ўнутранага брута прадукту на абарону, але да нядаўняга часу толькі некаторыя з 29 сяброў арганізацыі выканалі гэтую задачу. Столтэнбэрг нагадаў, што ў 2014 годзе толькі тры хаўруснікі дасягнулі гэтай мэты, але ў гэтым годзе гэта колькасць узрасла да васьмі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках