23 красавiка 2024, aўторак, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Яшын: Страйк выбарцаў - сумленны і разумны варыянт

1
Ілля Яшын: Страйк выбарцаў - сумленны і разумны варыянт
Ілля Яшын

Вылучэнне на «выбары» - карыкатура.

Лідар "Салідарнасці" Ілля Яшын распавёў журналістцы DW Жане Нямцовай аб сваім удзеле ў выбарах мэра Масквы, а таксама аб сэнсе страйку выбарцаў, прапанаванага Навальным.

Госць "Нямцова.Інтэрв'ю" - ліар руху "Салідарнасць" і кіраўнік муніцыпальнай акругі "Краснасельскі" горада Масквы Ілля Яшын. Ён распавёў аб тым, што мае на ўвазе страйк выбарцаў, прапанаваны Аляксеем Навальным, а таксама аб сваім дачыненні да кандыдатаў у прэзідэнты Расеі.

- Якая стратэгія для выбарцаў што да прэзідэнцкіх выбараў падаецца вам самай правільнай: байкот або галасаванне за ўсялякага кандыдата, акрамя Уладзіміра Пуціна?

- Ідэальным варыянтам было б дамагчыся рэгістрацыі апазіцыйнага кандыдата, які кідае выклік Уладзіміру Пуціну, весці нармальную агітацыйную кампанію і змагацца за тое, каб гэты кандыдат перамог або выйшаў у другі тур. Але паколькі Аляксея Навальнага, якога рух "Салідарнасць" падтрымлівае, знялі з выбараў, мы вымушаныя распрацоўваць план "Б". Я думаю, што ў сітуацыі, якая склалася, няма добрай стратэгіі для апазіцыі, і мы выбіраем найлепшае з горшага. Страйк выбарцаў, прынамсі, сумленны і разумны варыянт.

- Ілля, вы, напэўна, сачылі за тым, што адбывалася ў розных гарадах падчас акцыі "Страйк выбарцаў" 28 студзеня. З фота з Масквы відаць, што ў параўнанні з іншымі акцыямі Аляксея Навальнага і ягонай каманды на гэты мітынг прыйшло вельмі мала людзей. Ці не здаецца вам, што выходзіць на вуліцы за байкот выбараў - гэта аксюмаран. Бо байкатаваць выбары - гэта, фактычна, сядзець на канапе...

- Сэнс страйку, акурат у тым, каб не сядзець на канапе. Неабходна ісці на выбарчыя ўчасткі ў якасці назіральнікаў, узяць з сабой мабільны тэлефон, камеру, фіксаваць парушэнні і не дазваляць укідваць бюлетэні. Тады мы ўбачым рэальны прыход, а не той, які напішуць незаконна. Што тычыцца людзей, якія выходзяць на акцыі пратэсту: на няўзгодненых акцыях вельмі складана ацаніць рэальную колькасць, а супрацоўнікі праваахоўных органаў спецыяльна выбіраюць такі ракурс, каб здавалася, што на акцыю прыйшло менш людзей.

У 2007-2008 гадах, калі мы праводзілі "Маршы нязгодных" і пратэсты на Трыумфальнай плошчы, я падымаўся на трыбуну і бачыў перад сабой літаральна сотні чалавек. Цяпер я часам бачу дзясяткі тысяч людзей, якія выходзяць на вуліцы не толькі ў Маскве ці ў Санкт-Пецярбургу, але і іншых буйных гарадах Расеі. Выходзяць, нягледзячы на пагрозы, на ціск у інстытутах, у школах, на працы, нягледзячы на адміністрацыйныя арышты і крымінальныя справы. Гэта варта таго.

- Спецыяліст у электаральнай матэматыцы Сяргей Шылькін распрацаваў "арыфметыку байкоту". Ён падлічыў, што заклікаць да байкоту трэба не прыхільнікаў Аляксея Навальнага, а прыхільнікаў Пуціна, тады байкот будзе мець пазапартыйных характар і стане эфектыўным. Вы згодныя з гэтай тэорыяй?

- Згодны, але, каб пераканаць прыхільнікаў Пуціна байкатаваць выбары, спачатку трэба пераканаць іх перастаць быць ягонымі прыхільнікамі. Іх вельмі складана пераканаць не хадзіць на выбарчыя ўчасткі. Адзіны аргумент "за" - гэта безальтэрнатыўнасць выбараў.

У прынцыпе, калі чалавек падтрымлівае Пуціна і бачыць адсутнасць канкурэнцыі, то ён не разумее, навошта марнаваць свой час і ісці галасаваць. Замест гэтага можна паехаць на лецішча. Наша ж задача - знізіць падтрымку Пуціна ў краіне і пераканаць людзей, што яго прысутнасць ва ўладзе цягам такога доўгага часу шкодзіць Расеі і супярэчыць яе нацыянальным інтарэсам.

- На выбарах зарэгістраваныя некаторыя кандыдаты, якія пазіцыянуюць сябе як ліберальную апазіцыю і альтэрнатыву Уладзіміру Пуціну. Як вы думаеце, ці не павінны яны былі зняць свае кандыдатуры на знак пратэсту супраць нерэгістрацыі Навальнага?

- Мне здаецца, ім і вылучацца не трэба было. Першапачаткова сам факт іх вылучэння, шчыра кажучы, выглядаў як карыкатура, бо ўсе гэтыя кандыдаты, пра якіх вы кажаце, удзельнічаюць у выбарах згодна з пастановай Крамля. Мне здаецца, што правільным было б на старце дамовіцца аб падтрымцы адзінага апазіцыйнага дэмакратычнага кандыдата, якім відавочна павінен быў стаць Навальны, і дамагацца ягонай рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

Пуцін жа на гэтых выбарах захацеў сабе некалькі ліберальных апанентаў для таго, каб запоўніць вакуум, які ўтварыўся пасля зняцця з выбараў Навальнага, з адзінай мэтай - падвысіць цікавасць выбарцаў да выбараў, дзе няма рэальнай канкурэнцыі. Калі б зарэгістравалі толькі ўсю старую лінейку (Жырыноўскі, Зюганаў, Яўлінскі), ніхто б проста не пайшоў галасаваць.

- У "Незалежнай газеце" з'явілася інфармацыя аб тым, што на выбарах мэра Масквы ў верасні 2018 года сутыкаецеся вы і ваш паплечнік і сябар Дзмітрый Гудкоў. Вы сапраўды гатовыя ўдзельнічаць у мэрскіх выбарах?

- Жанна, "не чытайце перад абедам савецкіх газет". Я цалкам дакладна не буду канкураваць з Гудковым на гэтых выбарах. Гэта няправільна і будзе шкодзіць агульнай справе. Я думаю, што ў дэмакратычнай апазіцыі павінен быць адзіны кандыдат. Калі мы не зможам дамовіцца падчас рабочых кансультацый аб такім кандыдаце, магчыма, будзе сэнс правесці праймэрыз.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках