19 красавiка 2024, Пятніца, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Машэраў заўважаў людзей і ўмеў слухаць

5
Станіслаў Шушкевіч: Машэраў заўважаў людзей і ўмеў слухаць
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Пра асобу кіраўніка БССР існуе шмат легенд.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» распавёў пра сустрэчы з Пятром Машэравым, якому 13 лютага споўнілася б 100 гадоў.

- Я шмат разоў сустракаўся з Машэравым, і ў маёй кнізе гэта займае пэўнае месца. Напрыклад, была сустрэча з Пятром Машэравым у 1966 годзе, калі я працаваў прарэктарам Менскага радыётэхнічнага інстытута. Пасля сустракаўся ў Інстытуце прыкладных фізічных праблем, дзе загадваў аддзелам, прыязджаў Машэраў да мяне і на кафедру. Што ўспамінаецца? Ён цудоўна выглядаў, заўсёды задаваў карэктныя пытанні, пра чалавека складвалася найлепшае ўражанне. Машэраў заўважаў людзей і ўмеў слухаць.

- Ці праўда, што Пётр Машэраў актыўна абараняў інтарэсы рэспублікі?

- Тут існуе шмат легенд. Але я б сказаў, што ў гэтым плане ён быў менш устойлівым, чым той жа Ціхан Якаўлевіч Кісялёў. Бо, калі прыходзіла нейкая дырэктыва з Масквы, каб дапамагчы прадуктамі харчавання, Машэраў адразу ж разглядаў пытанне станоўча. А вось Кісялёў упіраўся, казаў, што ў рэспубліцы таксама праблемы, якія трэба развязваць. Хоць агулам, як я ўжо казаў, Пётр Машэраў быў вельмі станоўчым і адукаваным чалавекам. Людзі яго і праўда любілі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках