25 красавiка 2024, Чацвер, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіны і Скоп'е правядуць перамовы аб назве Македоніі

1
Афіны і Скоп'е правядуць перамовы аб назве Македоніі

Краіны заявілі пра сваё жаданне пераадолець даўнюю спрэчку.

Міністры замежных спраў Грэцыі і Македоніі апублікавалі супольную заяву, у якой гаворыцца пра абавязальніцтвы прадоўжыць перамовы, накіраваныя на ўрэгуляванне даўняй спрэчкі пра назву былой югаслаўскай Рэспублікі Македонія (БЮРМ).

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Ekathimerini.

«Пасля канструктыўнай сустрэчы ў рамках намаганняў, накіраваных на пошук узаемапрымальнай пастановы аб назове (Македоніі. - Рэд.), міністры замежных спраў дамовіліся прадаўжаць свае намаганні пад эгідай ААН», - гаворыцца ў заяве.

Адзначаецца, што грэцкі бок хоча прадаўжэння перамоваў са Скоп'ем, каб дзве краіны змаглі ўзгадніць тэкст пагаднення для ўрэгулявання спрэчкі.

Чакаецца, што міністры дзвюх краін сустрэнуцца «на палях» нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў Еўразвязу ў Сафіі (Балгарыя) 15 і 16 лютага.

Раней паведамлялася, што Македонія гатовая дадаць геаграфічнае ўдакладненне да назвы сваёй краіны, каб развязаць спрэчку з Грэцыяй, якая перашкаджае яе ўступленню ў Еўрапейскі Звяз і NATO. Акрамя таго, урад краіны паведаміў пра намер перайменаваць аэрапорт у Скоп'і і нацыянальную шашу.

Прэзідэнт Грэцыі Пракопіс Паўлопулас заявіў, што Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія (БЮРМ) павінна змяніць сваю Канстытуцыю, калі яна хоча ўрэгулявання спрэчкі з Грэцыяй аб назве краіны.

Як вядома, Грэцыя мяркуе, што Македонія «скрала» назву ў адной з паўночных грэцкіх правінцый і таму блакуе дыялог для ўступлення краіны ў NATO і ЕЗ.

Спрэчка прадаўжаецца з 1991 года - часу здабыцця незалежнасці Македоніяй, якая раней насіла назву Сацыялістычная рэспубліка Македонія, што не выклікала супраціву з боку Грэцыі. Пасля 1991 году Грэцыя мяркуе, што назва дзяржавы з'яўляецца ўзурпацыяй назвы яе гістарычнай правінцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках