28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раўкоў патлумачыў, чаму 100-годдзе беларускага войска адзначаецца 23 лютага

43
Раўкоў патлумачыў, чаму 100-годдзе беларускага войска адзначаецца 23 лютага
АНДРЭЙ РАЎКОЎ
ФОТА: БЕЛТА

Беларускае войска - пераемнік савецкага.

Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў паспрабаваў растлумачыць, якое дачыненне да беларускага войска мае дата 23 лютага. Сваю аргументацыю ён прывёў, адказваючы на пытанне карэспандэнта «Нашай Нівы» на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да «стагоддзя беларускага войска»:

- Чаму ў нашай краіне, якая мае шматвяковую гісторыю, стогадовы юбілей войска адзначаецца менавіта у 2018 годзе?

- Гэта заканамерна: наш народ беражэ гісторыю. І самыя яскравыя падзеі прыпадаюць менавіта на ХХ стагоддзе.

Рэспубліка Беларусь стала пераемніцай найлепшага, што было ў Саюзе. Была і застаецца дата 23 лютага - дата нараджэння Чырвонай арміі. Арміі, якая стала галоўным фактарам захавання беларускага народа ў тых варунках.

Таксама [Чырвоная армія] забяспечыла ўз'яднанне беларускага народа ў 1939 годзе.

З 23 лютым звязаная дата стварэння войска, якое выратавала чалавецтва ад фашызму. Савецкае войска было галоўным аргументам, які зрабіў немагчымай новую вялікую вайну [замест «халоднай»], - сказаў міністр.

«Беларускае войска - пераемнік усяго самага найлепшага, што было ў савецкім войску. Мы верныя традыцыям», - падсумаваў Раўкоў.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках