11 траўня 2024, Субота, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Булак-Балаховіч: Нацыянальнасць – беларус

Булак-Балаховіч: Нацыянальнасць – беларус
Язэп Булак-Балаховіч

Знойдзена ўласнаручнае сведчанне брата легендарнага генерала аб нацыянальнай прыналежнасці.

Язэп Булак-Балаховіч (1894-1923) – беларускі вайсковы дзеяч, афіцэр пяхоты арміі Расейскай імперыі, палкоўнік Белай арміі, намеснік камандзіра добраахвотніцкіх атрадаў у складзе польскай арміі ў 1920 г., удзельнік антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918-1920 гадах. Быў забіты савецкімі агентамі 11 чэрвеня 1923 года, пахаваны на могілках у Белавежы.

У Цэнтральным вайсковым архіве ў Рэмбертове (Польшча) захоўваецца «Кваліфікацыйная анкета для Верыфікацыйнай камісіі» Язэпа Балаховіча, перадае «Радыё Рацыя».

Анкета запоўненая ўласнаручна, сярод іншай асабістай інфармацыі ёсць і «нацыянальнасць», дзе напісана – беларус.

Фота: Centralne Archiwum Wojskowe w Rembertowie
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках