25 красавiка 2024, Чацвер, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскія камунальнікі выдаткуюць $250 тысяч на куплю аўто

13
Віцебскія камунальнікі выдаткуюць $250 тысяч на куплю аўто

«Віцебскаблводаканал» абвясціў тэндэр на закупку некалькіх дзясяткаў аўтамабіляў.

УП «Віцебскаблводаканал» абвясціў тэндэр на закупку 20 аўтамабіляў, у тым ліку двух «Geely Atlas» і аднаго «Nissan Terrano», паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Паводле дакументацыі тэндэру прадпрыемства набывае трынаццаць «УАЗ-39094» агульным коштам 322 310 рублёў, адзін «ГАЗ-330232» за 36 101 рубель дзве «Нівы ВАЗ-21214» за 33 000 рублёў і адну «Chevrolet Niva GLC» за 26 520 рублёў, а таксама адзін «Nissan Terrano» за 34 000 рублёў і два «Geely Atlas» агульным коштам 83 400 рублёў, якія ўжо, відавочна, робяцца хітом у дзяржслужбоўцаў,

Увесь гэты аўтапарк з чатырнаццаці грузавікоў і шасці пазадарожнікаў павінны паставіць да 12 красавіка. Купля праводзiцца за кошт уласных сродкаў Віцебскага абласнога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Віцебскаблводаканал».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках