26 красавiка 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы прадаўжаюць праядаць зберажэнні ў валюце

3
Беларусы прадаўжаюць праядаць зберажэнні ў валюце
АРХІЎНЫЯ ФОТА REUTERS

Беларусы здымаюць сродкі з укладаў, каб захаваць узровень свайго жыцця ў варунках скарачэння даходаў.

У студзені банкаўскія ўклады насельніцтва ў беларускіх рублях намінальна выраслі, а ў замежнай валюце ўпалі. Такія звесткі апублікаваў Нацбанк, піша «Беларусь і свет».

Дэпазіты ў нацыянальных грашовых адзінках за месяц павялічыліся з 3,34 да 3,41 рублёў. Прыбаўка склала 65,1 млн.

А ўклады ў замежнай валюце зменшыліся за гэты ж час з 6,69 да 6,68 млрд даляраў. Мінус атрымаўся роўны 14,3 млн.

Аб'ём дэпазітаў у беларускіх рублях практычна бесперапынна расце пачынаючы з сакавіка 2016 года. А ў валюце - падае даўжэй, з лістапада 2015 года.

На думку экспэртаў, беларусы здымаюць сродкі з укладаў у далярах і еўра, каб захаваць узровень свайго жыцця ў варунках скарачэння даходаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках