27 красавiка 2024, Субота, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане прайшоў забег палітыкаў з патэльнямі

У Лондане прайшоў забег палітыкаў з патэльнямі
Фота: AFP

Спаборнічалі дзве каманды: парламентарыі і палітычныя аглядальнікі.

У Вялікай Брытаніі адбыліся 20-я гонкі з нагоды "Тлустага аўторка". Спаборнічалі дзве каманды: парламентарыі і палітычныя аглядальнікі, піша segodnya.ua.

Удзельнікі ў фартухах і кухарскіх каўпаках павінны былі як мага хутчэй пераадолець кола і не скінуць на зямлю блін. Лепш за ўсё гэта ўдалося палітычным аглядальнікам.

Кожны з чальцоў каманды будзе трымаць у руках патэльню з блінам, які трэба падкідваць на бягу і імкнуцца не скінуць на зямлю.

Вядома, што ў каталіцкай і лютэранскай традыцыях дзень пачатку Вялікага посту называецца Тлустым аўторкам. У Вялікай Брытаніі яго завуць Блінным Днём (Pancake day), бо брытанцы, як і славяне, любяць бліны і асацыююць іх з пачаткам цёплай сонечнай пары.

Фота: AFP
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках