26 красавiка 2024, Пятніца, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як пінчук «выбівае» грошы з казны

2
Як пінчук «выбівае» грошы з казны
АНДРЭЙ ВАБІШЧЭВІЧ

Андрэй Вабішчэвіч перамог у справе супраць міліцыі і спрабуе вярнуць выдаткаваныя на судовыя цяжбы грошы.

У канцы сакавіка 2017 года, калі ў краіне пракаціліся выступы супраць скандальнага дэкрэта аб «дармаедах», пінчук Андрэй Вабішчэвіч быў затрыманы каля ўваходу ў краму на подступах да плошчы Леніна, на якой у сталіцы Палесся праходзіла акцыя, піша сайт «Медыя-Палессе».

Праз некалькі гадзін хлопца адпусцілі, а праз пару дзён абвінавацілі ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Пінчук змог у судзе давесці сваю невінаватасць і неўзабаве сам падаў грамадзянскі пазоў аб кампенсацыі шкоды, прычыненай неправамернымі дзеяннямі супрацоўнікаў Пінскага ГАУС.

Суд горада Пінска і Пінскага раёна знайшоў патрабаванні Андрэя Вабішчэвіча фактычна абгрунтаванымі, якія падлягаюць задавальненню, і вызначыў спагнаць з казны Беларусі на карысць пазоўніка 360 рублёў кампенсацыі выдаткаў на атрыманне юрыдычнай дапамогі на вядзенне адміністрацыйнага працэсу, а таксама 18 рублёў кампенсацыі судовых выдаткаў для аплаты дзяржаўнага падатку.

Пракуратура беспаспяхова спрабавала абскардзіць пастанову Пінскага суда ў Берасцейскім абласным судзе. І пастанова ўвайшла ў дзеянне 21 снежня мінулага года.

Андрэй Вабішчэвіч распавёў пра тое, як ідзе вяртанне грошай:

- 9 студзеня я адправіў на адрас аддзела прымусовага выканання (АПВ) Маскоўскага раёна горада Менска заяву і выканаўчы ліст, які далі мне ў судзе Пінска і Пінскага раёна. У заяве я прасіў спагнаць з казны Беларусі 378 рублёў на падставе судовага выраку.

Ліст, паводле паштовага паведамлення, быў атрыманы адрасатам 11 студзеня, але рэакцыі ніякай не было.

- Стаў тэлефанаваць туды сам, - распавядае Андрэй, і 26 студзеня высветліў прозвішча і тэлефон чалавека, які займаецца маёй справай. Спрабаваў некалькі разоў датэлефанавацца да судовага выканаўцы, але мне гэта не ўдалося. Тады я 29 студзеня напісаў скаргу на імя начальніка АПВ.

Пінчук мяркуе, што гэта паскорыла працэс:

- Літаральна ўчора мне прыйшло паведамленне, што яны адкрылі справу з 15 студзеня. А яшчэ вярнулі назад скаргу, напісаўшы, што яна няправільна складзеная. Таксама прадпісанне АПВ было накіраванае ў Пінскі гарвыканкам.

Андрэй Вабішчэвіч думаў, што пытанне з вяртаннем грошай ужо развязанае, але як бы не так:

- 14 лютага я зайшоў у фінаддзел гарвыканкама і мне сказалі, што трэба пісаць чарговую заяву на вяртанне грошай. Яны яе адправяць у Берасце, адтуль яна сыдзе ў Менск. Мінфін адкрые рахунак спецыяльны і выдаткуе сродкі. І толькі потым іх перавядуць на мой рахунак. Калі гэта наступіць, я не ведаю.

Андрэй Вабішчэвіч чакае, што ягонае пытанне неўзабаве развяжацца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках