25 красавiка 2024, Чацвер, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм пра абаронцаў данецкага аэрапорта пабіў рэкорд ва ўкраінскім пракаце

10
Фільм пра абаронцаў данецкага аэрапорта пабіў рэкорд ва ўкраінскім пракаце

Фільм «Кібаргі» паглядзела 310 тысяч гледачоў.

Фільм «Кібаргі» пра абаронцаў данецкага аэрапорта рэжысёра Ахтэма Сеітаблаева стаў абсалютным украінскім рэкардсмэнам у айчынным пракаце за ўвесь перыяд незалежнасці Украіны. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага агенцтва ў пытаннях кіно Філіп Ільенка на брыфінгу ва «Укринформе».

«Летась упершыню за гісторыю ўкраінскай незалежнасці была паўнавартасная прэм'ерная восень, паўнавартасны прэм'ерны сезон украінскага кіно ў пракаце. Некалькі разоў з'яўляліся лідары пракату. Першы рэкорд устанавіў фільм «DZIDZIO Кантрабас», які быў створаны без дзяржаўнай падтрымкі», - распавёў ён.

Са слоў Ільенкі, вельмі сур'ёзныя і паспяховыя вынікі паказалі фільмы «Сторожевая застава» и «Червоний».

«Абсалютным рэкардсмэнам - прычым не толькі ў гэтым сезоне, але і наогул усяго ўкраінскага кінапракату перыяду незалежнасці - стаў на ўласным кінарынку фільм «Кібаргі». На сёння яго ўбачылі 310 тысяч 569 гледачоў, і сума збораў складае 22 млн 685 тыс 322 грн», - адзначыў ён.

Ільенка падкрэсліў, што «Кібаргі» пабілі абсалютны рэкорд для ўкраінскага кіно ва ўкраінскім пракаце».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках