23 красавiка 2024, aўторак, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары аўтамабілебудавання: хто прадаў больш за ўсіх аўто ў 2017 годзе

1
Лідары аўтамабілебудавання: хто прадаў больш за ўсіх аўто ў 2017 годзе

Вядучыя аўтавытворцы свету падводзяць вынікі дзейнасці за мінулы год.

Хто ж з іх узначаліў рэйтынг гігантаў галіны? Нямецкі Volkswagen, пазалетась абагнаўшы японскую Toyota? Або на першае месца выбіўся новы альянс, які аб'яднаў адразу некалькі вытворцаў Renault-Nissan-Mitsubishi?

Або быць можа амерыканскі гігант General Motors вярнуў сабе страчаныя пазіцыі сусветнага лідара?

Адказаць на гэтае пытанне можна, калі зразумець, як вытворцы аўтамабіляў рыхтуюць свае справаздачнасці. А таксама, калі адказаць на пытанне, што менавіта мы лічым аўтамабілем, піша rusjev.net.

Многія аўтамабільныя эксперты аддаюць пальму першынства альянсу Renault-Nissan-Mitsubishi.

Франка-японская кампанія Renault-Nissan паглынула Mitsubishi ў 2016 годзе, а ў верасні 2017 года змяніла назву на Renault-Nissan-Mitsubishi.

Кампанія выпускае аўтамабілі пад дзесяццю брэндамі, у тым ліку Dacia, Datsun, Infiniti і Renault Samsung Motors. Паводле звестак кампаніі, у 2017 годзе ў іх атрымалася прадаць 10,61 млн легкавых аўтамабіляў і малатанажных грузавых аўтамабіляў. Кампанія, а разам з ёй і многія экспэрты называе менавіта Renault-Nissan-Mitsubishi лідарам па колькасці прададзеных аўтамабіляў.

Але не ўсё так проста, як здаецца.

Чаму? Таму што Volkswagen паведаміў пра продаж рэкордных 10,74 млн аўтамабіляў у 2017 годзе. Можа быць, менавіта гэтую кампанію варта было б лічыць лідарам продажаў аўтамабіляў?

Каб зразумець, хто менавіта з вытворцаў больш за ўсіх прадаў аўтамабіляў, трэба спачатку зразумець, які менавіта рэйтынг вам патрэбен, кажа аналітык BMI Research Ганна-Марыя Байсдэн.

Некаторыя СМІ і галіновыя аналітыкі прызналі лідарам у продажах аўтамабіляў у 2017 годзе Renault-Nissan-Mitsubishi, аддаўшы Volkswagen другое месца.

Але трэба разумець, што гэтыя рэйтынгі не ўлічваюць продаж вялікагрузных аўтамабіляў Volkswagen - грузавікоў і аўтобусаў. А вось Volkswagen у сваёй справаздачнасці паказвае продажы, якія ўключаюць у тым ліку і вялікагрузныя аўтамабілі.

І тыя СМІ, якія не ўлічваюць гэты нюанс, ставяць Volkswagen на першае месца, а на другое - Renault-Nissan-Mitsubishi.

Яшчэ больш блытаніны дадае тое, як некаторыя вытворцы і краіны дзеляць аўтамабілі на легкавыя і вялікагрузныя. Возьмем, напрыклад, SUV («спартова-ўтылітарны аўтамабіль»: красоверы і пазадарожнікі). Што гэта - малатанажны аўтамабіль або легкавы?

Адказ на пытанне залежыць ад таго, дзе вы жывяце і які ў вас аўтамабіль.

«SUV становяцца ўсё больш папулярнымі, многія з іх выглядаюць як звычайныя легкавыя аўто», - кажа галоўны рэдактар выдання CarBuyer Дрын Вонг.

«Але ў ЗША некаторыя спартыўна-ўтылітарныя аўтамабілі лічацца невялікімі грузавымі аўтамабілямі. У Сінгапуры, Малайзіі і Тайландзе Toyota Hilux уважаецца грузавым аўтамабілем-пікапам. Тады як Toyota Fortuner, хоць і выглядае амаль гэтак жа, як Toyota Hilux, уважаецца ўжо спартыўна-ўтылітарным легкавым аўтамабілем», - тлумачыць Дэрын Вонг.

З ягоных слоў, вельмі складана правесці лінію падзелу паміж легкавым аўтамабілем і малатанажным.

Але блытаніна на гэтым не сканчаецца.

Фургон, напрыклад, амаль заўсёды лічыцца грузавым аўтамабілем, калі гаворка не ідзе пра мінівэны, такія як Toyota Sienna, у якой змяшчаюцца восем чалавек.

Грузавікамі малой грузападымальнасці таксама часта лічацца такія пікапы, як Chevrolet Silverado, і вызначэнне не залежыць ад таго, ці выкарыстоўваецца аўтамабіль для камерцыйных грузаперавозак ці хутчэй як легкавы аўтамабіль.

«Каб разабрацца ў гэтым, трэба зразумець, як вызначае «легкавік» сам вытворца», - кажа Вонг.

Але справа ў тым, што не ўсе вытворцы падалі поўную справаздачнасць пра продаж аўтамабіляў за 2017 год, і таксама не кожны аўтавытворца дае дакладнае вызначэнне легкавога аўтамабіля і малатанажнага.

Калі не ўлічваць звесткі пра продаж вялікагрузных аўтамабіляў і аўтобусаў, можна параўнаць узровень продажаў легкавых аўтамабіляў, кажа Ганна-Марыя Байсдэн.

«Гэта імаверна будзе больш зразумела сярэднестатыстычнаму пакупніку. І ў гэтым выпадку мы ўбачым умацаванне пазіцый альянсу Renault-Nissan-Mitsubishi», - кажа яна.

«Паглынанне Mitsubishi ў 2016 годзе азначае, што Renault-Nissan- Mitsubishi цяпер вырабляе больш легкавых аўтамабіляў, і няма нічога дзіўнага ў тым, што альянс апынуўся на вяршыні рэйтынгу», - падкрэслівае Байсдэн.

«Але калі вы паглядзіце звесткі па кожным асобным брэндзе альянсу, то Volkswagen будзе ў больш выгадным становішчы», - заўважае яна.

Калі ж ні адзін з прапанаваных варыянтаў вам не падыходзіць, ёсць яшчэ статыстыка Міжнароднай арганізацыі вытворцаў аўтамабіляў (OICA). Арганізацыя падае найбольш поўную інфармацыю пра продаж транспартных сродкаў ва ўсім свеце.

Ёсць звесткі пра продаж, як легкавых аўтамабіляў, так і малатанажных грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, грузавікоў. Але пакуль звестак за 2017 год OICA яшчэ не падала.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках