20 кастрычнiка 2018, Субота, 23:32
Нам патрэбна ваша дапамога
Рубрыкі

Фільм «Жоўты пясочак» паводле твору Быкава выкладзены ў інтэрнэт

8

Фільм выклаў на YouTube кінарэжысёр Аляксей Туровіч.

Кінарэжысёр Аляксей Туровіч выклаў на YouTube свой мастацкі фільм па апавяданні Васіля Быкава „Жоўты пясочак”, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Рэжысёр, актор, прадзюсер Аляксей Туровіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў Глыбокім Віцебскай вобласці. Рос без бацькоў у інтэрнаце на Ашмяншчыне. Да войска працаваў трактарыстам, быў кіроўцам вялікагрузных аўтамабіляў у Сібіры, кіраваў цягнікамі менскага метрапалітэну. У 1994-м скончыў школу-студыю на базе кінастудыі „Беларусьфільм”.

Як рэжысёр зняў шэраг фільмаў, найбольш вядомыя з іх — „Турма для кума”, „Сынок”, „Яблык Месяца”, „Трэба жыць”. Зняўся амаль у паўсотні стужак, сярод якіх „Анастасія Слуцкая”, „Franz+Polina”, „Ліст да Фэліні”, „Паскораная дапамога”, „Кантракт са смерцю”, „Вам — заданне”, „Жоўты пясочак”.