17 лiстапада 2023, Пятніца, 6:24
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча пабудуе ўласны газаправод у Балтыйскім моры

2
Польшча пабудуе ўласны газаправод у Балтыйскім моры

Газаправод злучыць польскі горад Свінауйсце з Даніяй і забяспечыць доступ да газу з Нарвегіі.

Польшча, якая выступае супраць будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь-2» з Расеі ў Нямеччыну, мае намер сама пракласці газаправод па дне Балтыйскага мора. Аднак праект Baltic Pipe будзе весці ад польскага ўзбярэжжа ў Данію і дазволіць дзяржаўнай польскай газатранспартнай кампаніі Gaz-System падлучыцца да нарвежскай сеткі газаправодаў, паведамляе ў сераду, 14 лютага, DW са спасылкай на газету Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Польскі энэргетычны канцэрн PGNiG у канцы 2017 года зарэзерваваў магутнасці гэтага газаправода на 15 гадоў, адзначае выданне. Галіна газаправода прапускной здольнасцю 10 мільярдаў кубаметраў у год і коштам 2 мільярды даляраў павінна запрацаваць у 2022 годзе. Яна дасягне польскага ўзбярэжжа ля горада Свінауйсце, дзе таксама размешчаны партовы тэрмінал прыёму звадкаванага газу.

Кампанія Gaz-System, з яе ўласных звестак, запрасіла ва ўрад Польшчы дазвол на будаўніцтва і вызначыла кіламетровы калідор у прыбярэжнай зоне, па якім плануецца пракласці газаправод. Канчатковая пастанова пра будаўніцтва павінна быць прынятая ў 2018 годзе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках