23 красавiка 2024, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве адключылі «РТР - Планета»

3
У Літве адключылі «РТР - Планета»

Расейскі прапагандысцкі тэлеканал быў адключаны за падбухторванне да вайны і нянавісці.

У сераду Літоўская камісія радыё і тэлевізіі (ЛКРТВ) наважыла абавязаць рэтрансляцыйныя кампаніі на год абмежаваць паказ у Літве перадач расейскага тэлеканала «РТР - Планета», паведамляе delfi.lt.

Камісія сцвярджае, што за апошні год устаноўлены тры выпадкі, калі былі зафіксаваныя тры парушэнні ў сувязі з падбухторваннем да вайны і нянавісці ў праграмах «РТР - Планета».

Камісія сцвярджае, што ў паказанай у сакавіку мінулага года перадачы канала «РТР - Планета» гучалі пагрозы на адрас ЗША, заклікі аднавіць СССР з усімі былымі тэрыторыямі. У іншай перадачы ў траўні гучалі пагрозы акупаваць краіны Балтыі.

Рэтрансляцыя зарэгістраванага ў Швецыі тэлеканала «РТР - Планета» ў Літве за падбухторванне да вайны і распальванне нянавісці забаранялася ўжо двойчы - у 2015 годзе і ў 2016 годзе. Абодва разы рэтрансляцыя канала забаранялася на тры месяцы праз выказванні дэпутата Дзярждумы Расеі Уладзіміра Жырыноўскага ў праграмах канала. Пасля гэтых санкцый камісія па-ранейшаму фіксавала парушэнні.

Літоўскія трансляцыйныя кампаніі ў 2015 годзе таксама абавязалі перавесці тэлеканал «РТР - Планета» ў пакет платных праграм, аднак пасля сігналаў з Еўракамісіі, што гэта можа парушаць права Еўразвязу, КЛРТВ адклікала гэта абмежаванне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках