4 траўня 2024, Субота, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другая сенсацыя на Алімпіядзе: Хакеісты Славеніі падолелі ЗША

5
Другая сенсацыя на Алімпіядзе: Хакеісты Славеніі падолелі ЗША
ФОТА: REUTERS/DAVID W CERNY

Славенцы падолелі амерыканцаў у авертайме - 3:2.

Алімпійскі хакейны турнір пакуль вельмі здзіўляе. Прайшло ўсяго два матчы групавога этапу, а ўжо прагрымелі дзве сенсацыі. Спачатку славакі адгуляліся з 0:2 і падолелі Аб'яднаных атлетаў Расеі. Дарэчы, капітан у іх добра вядомы беларускаму заўзятару экс-нападнік менскага «Дынама», піша «Трибуна».

На гэтым андэрдогі наважылі не спыняцца. Другую сенсацыю паднеслі славенцы - каманда, якая паўтара года таму другі раз запар пакінула без Алімпіяды Беларусь. Неабстрэляны Карнавухаў ля брамы на «Менск-Арэне», камбэк з 0:2, кідок Плэта ў пастку Крошэля, серыя булітаў... Хто бачыў - той зразумее.

На Алімпіяду славенцы прыехалі трошкі ў іншым складзе. Галоўная страта - Анжэ Капітар, які са зразумелых прычын не прыехаў з НХЛ. Але нават без сваёй галоўнай зоркі яны наважыліся на шалёны дэбют.

Хоць пачыналася ўсё не вельмі добра. Пасля двух перыядаў амерыканцы вялі 2:0. Здавалася, усё ў іх руках.

ФОТА: REUTERS/DAVID W CERNY

Але ў заключнай трэці славенцы змяніліся. Першым вызначыўся форвард нямецкага «Фіштауна» Ян Урбас. За паўтары хвіліны да заканчэння асноўнага часу славенцы лік зраўнялі - Ян Муршак засмуціў Раяна Заполскі. А на першай жа хвіліне дадатковага часу ўсё той жа Муршак (2 + 1 у матчы) аформіў дубль і прынёс сваёй камандзе адну з самых статусных перамог у гісторыі славенскага хакея. Мы са славенцамі хоць бы да булітаў датрымаліся.

ФОТА: REUTERS/DAVID W CERNY

На амерыканцаў пасля сірэны было шкада глядзець.

ФОТА: REUTERS/DAVID W CERNY

Галоўны трэнер каманды ЗША Тоні Граната хапаўся за твар і не разумеў, што адбываецца.

ФОТА: REUTERS/DAVID W CERNY

А славенцы ўсміхаліся ва ўсе 32 зубы. Ну ці колькі там у каго засталося.

ФОТА: REUTERS/DAVID W CERNY

Паслязаўтра на іх шляху ўстануць раз’юшаныя расейцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках