23 красавiка 2024, aўторак, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ у саўгасе «Сож»: пра што маўчаць улады?

5
НЗ у саўгасе «Сож»: пра што маўчаць улады?

У саўгасе масава забіваюць свіней, але ўлады заяўляюць, што «ідзе мадэрнізацыя прадпрыемства».

Жыхары аграгарадка Новая Гута, што на Гомельшчыне, у адзін голас запэўніваюць: у ААТ «Саўгас-камбінат «Сож» масава забіваюць свіней. Са слоў мясцовых, нейкае надзвычайнае здарэнне на прадпрыемстве здарылася яшчэ тыдзень таму, але інцыдэнт замоўчваецца. Tut.by паспрабаваў разабрацца.

Тыдзень таму ў рэдакцыйную пошту сталі масава сыпацца лісты ўстрывожаных вяскоўцаў: «У ААТ «Сож» дохнуць свінні, іх паляць... 2 лініі зачынілі, людзі без працы», «на прадпрыемстве саўгас-камбінат «Сож», пад выглядам барацьбы з чумой знішчаюць пагалоўе свіней», «ідзе ўтойванне афрыканскай чумы на саўгасе-камбінаце «Сож», масавая ўтылізацыя пагалоўя свіней». І мы паехалі ў Новую Гуту.

Тут кожны другі жыхар так ці інакш звязаны з прадпрыемствам «Сож» - або сам працуе, ці хто-небудзь з родных. Пра НЗ на комплексе, кажуць, ведаюць усе: сустрэтыя намі мясцовыя дружна ківаюць - так, маўляў, нешта ў гаспадарцы было, відавочна, свінні хварэюць - іх забіваюць (ці адбываецца здыхата), тушы вывозяць.

- Кажуць, калі здарылася, адразу каранцін увялі і работнікаў тры дні на прадпрыемстве трымалі, нават катоў за прахадную не выпускалі.

- Так ужо і катоў! Не кажы, Люда, глупства, як ты за імі ўгонішся, за катамі гэтымі?

- Кажу табе, там усё сур'ёзна, суседка распавядала, штосьці праз корм усё. Амаль усе свінні перадохлі... Анька, твая ж мамка на комплексе працуе, што кажа? - крычыць услед школьніцы, якая праходзіць міма, наша суразмоўніца.

- Мамка не працуе ўжо тыдзень, напэўна.

- Ну вось, чуеце, ужо тыдзень.

Ад адсутнасці афіцыйнай інфармацыі тут што ні дзень - новыя пагалоскі.

- Людзі парэзалі ўжо ўвесь свой скот. Бо раз ужо такое пачалося, то прыедуць і забяруць, - распавядаюць новагутаўцы.

У фірмовай краме агракамбіната вітрына-лядоўня пустуе. Засталіся толькі цэннікі. Дарэчы, у Гомелі ўсе крамы прадпрыемства ў гэтыя дні таксама зачыненыя.

- А дзе мяса? - пытаем прадаўцоў.

- Пакуль няма.

- На комплексе мяса, - ледзь чутна мармыча хтосьці з пакупнікоў.

- Захварэла мяса! - падхоплівае яшчэ адзін.

Прадаўцы кідаюць на іх асуджальныя позіркі.

- Мы не ўпаўнаважаны даваць вам інфармацыю, тым больш самі нічога не ведаем, - выходзіць у гандлёвую залю загадчыца крамы. - Нас афіцыйна ў вядомасць не ставілі, сказалі, што пакуль свініна пастаўляцца не будзе - на бойні рамонт. А ўсё астатняе, што вам тут распавядаюць, - здагадкі.

- А часта мяса прападае з паліц праз рамонты на бойні?

- Упершыню.

На прахадных прадпрыемства – моцная агароджа і ахова. Прасіцца на комплекс, вядома, бескарысна - і ў больш спакойныя дні на прадпрыемства ўваход староннім забаронены.

- Усё ў нас добра! Усе працуюць, вось цяпер у людзей абед будзе, - запэўнівае ахоўнік.

Генеральны дырэктар гаспадаркі Андрэй Напеленак адказаў праз мабільны тэлефон.

- Нічога страшнага не адбываецца, штатная сітуацыя. Была праблема з пастаўкамі ў краму мяса, але гэта таму што бойню рамантавалі. Усё ў нас нармальна. Праз два дні мяса ў крамах з'явіцца. Выбачайце, я цяпер у аблвыканкаме, не магу гаварыць.

Як запэўнілі мясцовыя органы ўлады і прадстаўнікі профільнага ведамства, гаворка пра захворванне свіней, а тым больш пра АЧС не ідзе. Сітуацыю ў саўгасе абласныя ўлады тлумачаць планавай мадэрнізацыяй:

- Пастанова аблвыканкама пра мадэрнізацыю будынкаў была прынятая даўно: падставай паслужыў акт абследавання тэхнічнага стану апорных канструкцый двух блокаў адкормачных карпусоў свінакомплекса саўгас-камбінат «Сож». Абследаванне было праведзенае спецыялістамі БелДУТ. Ідзе планавае перасяленне свіней на іншыя пляцоўкі, частка з іх адпраўляецца на мясакамбінат, - паведаміла прэс-сакратарка Гомельскага аблвыканкама Вольга Рабікава.

Саўгас-камбінат «Сож» - адно з найбуйнейшых сельгаспрадпрыемстваў у Гомельскай вобласці, якое займаецца жывёлагадоўляй, раслінаводствам, гандлем і аказвае паслугі грамадскага харчавання.

Асноўны напрамак дзейнасці - вытворчасць свініны на прамысловай аснове. Тут працуюць больш за паўтары тысячы чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках