25 красавiка 2024, Чацвер, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Metallica атрымае «Нобелеўскую прэмію ў музыцы»

7
Metallica атрымае «Нобелеўскую прэмію ў музыцы»

Metallica стала першым метал-калектывам, які ганараваўся Polar Music Prize.

Гурт Metallica стаў лаўрэатам прэстыжнай міжнароднай прэміі Polar Music Prize, якую яшчэ называюць «Нобелеўскай прэміяй у музыцы», паведамляе ВВС.

Арганізатары прэміі заявілі, што гурту атрымалася «ператварыць падлеткавы пакой у Вальхаллу».

Цырымонія ўзнагароджання прэміяй адбудзецца ў Стакгольме ў чэрвені, прызавы фонд складае 90 тысяч фунтаў (125 тысяч даляраў).

Metallica стала першым метал-калектывам, які ганараваўся Polar Music Prize. Дагэтуль яе лаўрэатамі былі Пол Макартні, Чак Бэры, Бі Бі Кінг.

Прэмія была створаная ў 1989 годзе мэнэджарам гурта ABBA Стыгам Андэрсанам.

Metallica - адзін з найбольш вядомых і камерцыйна паспяховых метал-гуртоў свету. Разам з Megadeth, Anthrax і Slayer Metallica уваходзіць у так званую «вялікую чацвёрку трэш-металу», якой удалося папулярызаваць жанр.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках