19 красавiка 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Найлепшую ў свеце працу» прапанавалі на Багамскіх выспах

6
«Найлепшую ў свеце працу» прапанавалі на Багамскіх выспах

На гэтую пасаду могуць прэтэндаваць і беларусы.

Курортны комплекс Baha Mar на Багамах шукае чалавека на месца наглядчыка за фламінга. Ад яго патрабуецца ступень у заалогіі (ці іншай адпаведнай галіне) і не менш за пяць гадоў досведу работы з экзатычнымі птушкамі. Адпаведная вакансія "Chief Flamingo Officer" ("Галоўны наглядчык за фламінга") з'явілася на афіцыйным сайце гатэля, піша segodnya.ua.

Усё, што трэба рабіць, дык гэта сачыць за чарадой фламінга, якія жывуць на тэрыторыі курорта ў "Палацы для фламінга". На гэтую пасаду могуць прэтэндаваць як мясцовыя жыхары, так і людзі з усяго свету.

Вядома, ідэальным кандыдатам будзе той, у каго будуць выдатныя камунікатыўныя навыкі з птушкамі. Чалавеку таксама трэба будзе падрабязна распавядаць гасцям курорта пра фламінга, якія з'яўляюцца нацыянальнай птушкай Багамскіх выспаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках