25 красавiка 2024, Чацвер, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У панядзелак уначы чакаецца да -14°С

3
У панядзелак уначы чакаецца да -14°С

Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя тры дні.

17 лютага чакаецца пераважна пахмурнае надвор'е. На большай частцы снег, мокры снег. Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні слабы да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра -2.. +2°C.

У Менску пераважна хмарнае надвор'е. Часам снег, мокры снег - імавернасць 80-90%). Слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра раніцай 0.. -2°, удзень блізу 0°C, вечарам -1..- 3°C.

Атмасферны ціск будзе слаба падаць, паведамляе сайт Гідраметцэнтра.

18 лютага на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, умераны. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -2.. -8°С, максімальная ўдзень -5.. +1°С.

19 лютага ўначы на большай частцы тэрыторыі, удзень у асобных раёнах краіны чакаецца невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні, умераны. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -5.. -10°С, пры праясненнях -11.. -14°С; максімальная ўдзень -1.. -7°С, на паўднёвым захадзе 0.. +1°С.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках