18 красавiка 2024, Чацвер, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць менскія кватэры, найбольш запатрабаваныя сёлета

8
Як выглядаюць менскія кватэры, найбольш запатрабаваныя сёлета

Наибольшим спросом пользуются однокомнатные квартиры в новых домах и двухкомнатные в «хрущевках».

Найбольшым попытам карыстаюцца аднапакаёвыя кватэры ў новых дамах і двухпакаёвыя ў «хрушчоўках».

На думку экспэртаў, цяпер найбольшым попытам карыстаюцца аднапакаёвыя кватэры ў новых дамах і двухпакаёвыя ў хрушчоўках. Партал tut.by вывучыў папулярныя варыянты жылля і іх кошты.

Аднапакаёвыя кватэры

Па факце ўкладзеных угод, сярэдні кошт аднапакаёвай кватэры ў студзені склаў 43-51 тысяча даляраў у эквіваленце. Ніжняя планка - гэта кватэры стандартных спажывецкіх якасцяў, з коштам квадратнага метра амаль 1230 даляраў у эквіваленце.

База прапануе два дзясяткі такіх кватэр, кошт стартуе ад 38 тысяч даляраў. Праўда, выбраць нешта падыходнае, калі няма грошай на рамонт, складана.

На вуліцы Альшэўскага, 71 прапануюць «аднапакаёўку» з акуратным рамонтам за 43 тысячы даляраў. Плошча кватэры - 35 квадратных метраў. Дом панэльны, 1975 года пабудовы.

У Серабранцы на праспекце Ракасоўскага, 49 прадаюць кватэру ў панэльным доме 1976 года пабудовы. Плошча - 35 квадратных метраў. Кошт, які хоча атрымаць прадавец - 42,9 тысячы даляраў. Мэбля і ўбудаваная кухня з тэхнікай застануцца па дамоўленасці, гаворыцца ў аб'яве.

У Чыжоўцы на вуліцы Галадзеда, 34 кватэру прапануюць у «брэжнеўцы», на пятым паверсе. Плошча - 33 квадратныя метры, санвузел сумешчаны. Дзве ўбудаваныя шафы, кухня, зашклёная лоджыя, - рэкламуецца кватэра. Жыллё прадаюць за 40 тысяч даляраў, па 1 216 за квадратны метр.

Даражэй прадаюцца аднапакаёвыя кватэры, пабудаваныя пасля 2000 года. Сярэдні кошт квадратнага метра ў такіх - 1340 даляраў у эквіваленце.

На вуліцы Балтыйскай, 2 кватэры ў панэльным доме 2009 года пабудовы прадаюць за 49 тысяч даляраў, па 1 207 за квадратны метр. Плошча - 41 квадратны метр. У кватэры ўбудаваная кухня, шафа-купэ.

У Фрунзенскім раёне на вуліцы Каменнагорскай, 6 прадаюць кватэру ў каркасна-блокавым доме 2013 года пабудовы. Плошча кватэры - 41 квадратны метр. Санвузел сумешчаны. Кошт - 48 тысяч даляраў, па 1 171 за «квадрат».

На вуліцы Гаруна, 25 (раён Дамброўка) кватэру ў панэльным доме 2008 года пабудовы плошчай 42 квадратных метры прапаноўваюць за 47 тысяч даляраў у эквіваленце, па 1 124 за квадратны метр.

Двухпакаёвыя кватэры

Сярэдні кошт двухпакаёвай кватэры стандартных спажывецкіх якасцяў - 54 тысячы даляраў, сярэдні кошт квадратнага метра - 1070 даляраў у эквіваленце.

На вуліцы Валгаградскай, 43 кватэру ў хрушчоўцы прапаноўваюць за 45,5 тысяч даляраў, па 1 034 за квадратны метр. Плошча кватэры - 44 квадратныя метры, размешчаная на першым паверсе.

На вуліцы Ахоцкай, 133 прапануюць аднапакаёвую кватэру ў панэльным доме 1987 года пабудовы. Плошча - 52 квадратныя метры. Кошт - 50 тысяч даляраў у эквіваленце, па 962 за квадратны метр.

Даражэй каштуюць двухпакаёвыя кватэры ў больш новых дамах. Сярэдні іх кошт - 71 тысяча даляраў, па 1320 за квадратны метр.

На вуліцы Панчанкі, 68 прадаюць двухпакаёвую кватэру ў панэльным доме 2009 года пабудовы. Плошча - 53 квадратныя метры. Цалкам гатовая да пражывання, гаворыцца ў аб'яве. Прадаюць жыллё за 68 тысяч даляраў, па 1 278 за квадратны метр.

На вуліцы Налібоцкай, 31 прапануюць двухпакаёвую кватэру ў панэльным доме 2011 года пабудовы. Плошча - 60 квадратных метраў. Убудаваная кухня, шафа-купэ, сучасная кафля ў санвузле, гаворыцца ў аб'яве. Кошт - 70,7 тысяч даляраў, па 1 161 за квадратны метр.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках