28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон вяртае прызыў у войска Францыі

3
Макрон вяртае прызыў у войска Францыі

Гэта было адным з перадвыбарных абяцанняў палітыка.

Эмануэль Макрон патлумачыў, што ён хацеў бы «даць усім маладзёнам наўпроставы досвед працы з войскам і яго патрабаваннямі». Падчас кампаніі будучы прэзідэнт Францыі сцвярджаў, што гэта абудзіць у маладых французаў пачуццё патрыятызму і сацыяльнай салідарнасці, паведамляе gazeta.pl (пераклад - nn.by).

Плануецца, што абавязковая вайсковая служба будзе доўжыцца ад трох да шасці месяцаў. Калі закон увойдзе ў дзеянне, кожны год ад 600 да 800 тысяч французаў будуць праходзіць вайсковую службу.

Пастанова Эмануэля Макрона выклікала раскол у французскім урадзе, аднак прэзідэнт Францыі не мае намеру адмаўляцца ад свайго перадвыбарчага абяцання. Падрабязная інфармацыя пра пастанову будзе пададзеная ў красавіку. Абавязковая вайсковая служба будзе адноўленая з 2019 года.

Эмануэль Макрон - першы сучасны прэзідэнт Францыі, які не мае вайсковай падрыхтоўкі. Калі ён дасягнуў адпаведнага ўзросту, у Францыі не было абавязковай вайсковай службы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках