29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мексіканскі лыжнік стаў зоркай Алімпіяды, хоць прыйшоў на фініш апошнім

2
Мексіканскі лыжнік стаў зоркай Алімпіяды, хоць прыйшоў на фініш апошнім
ФОТА: REUTERS

Выступ Германа Мадраса назвалі трыумфам алімпійскага духу.

Мексіканскі лыжнік Герман Мадрас стаў зоркай Алімпіяды ў Пхенчхане, хоць прыйшоў на фініш апошнім. Спартовец удзельнічаў у 15-кіламетровай гонцы і ўжо гэты факт - вялікае дасягненне. Справа ў тым, што Мадрас упершыню стаў на лыжы крыху больш за год таму, калі яму было 42 гады. За месяцы ўпартых трэніровак ён змог прайсці адбор на Алімпіяду, а яшчэ яму даручылі несці сцяг Мексікі на цырымоніі адкрыцця Гульняў, паведамляе meduza.io.

Мадрас прабег 15 кіламетраў вольным стылем за 59,35 хвіліны і саступіў пераможцу гонкі швэйцарцу Дарыё Калонья амаль 26 хвілін. Але мексіканца сустракалі на фінішы гучнымі воплескамі. Ён фінішаваў са сцягам сваёй краіны. Выступ Германа Мадраса называюць сапраўдным трыумфам алімпійскага духу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках